Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
25 лістапада 2021, 15:43

Каранік: да якасці прадуктаў для бежанцаў стаўленне вельмі сур'ёзнае

25 лістапада, Гродна /Кар. БЕЛТА/. Да якасці арганізацыі харчавання і санэпідсітуацыі ў пункце размяшчэння бежанцаў ля граніцы стаўленне сур'ёзнае. Аб гэтым сёння журналістам паведаміў старшыня Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Каранік, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Сёння ідзе 18-ы дзень знаходжання бежанцаў на граніцы. У пункце часовага размяшчэння ў транспартна-лагістычным цэнтры іх забяспечваюць усім неабходным, у тым ліку і харчаваннем.

"Мы вельмі сур'ёзна ставімся да ўсіх заўваг, якія датычацца харчавання, санэпідрэжыму, стану здароўя", - сказаў Уладзімір Каранік. Ён звярнуў увагу, што адзін з бежанцаў паскардзіўся на цвіль у бляшанцы з кансервамі. Яе праверылі. Тэрмін годнасці не выйшаў. Найбольш верагодна, у працэсе захоўвання была парушана цэласнасць упакоўкі.

"Тэрміны годнасці прадуктаў, што пастаўляюцца бежанцам, іх якасць строга кантралюецца. Зрэшты, будзе ўзмоцнены кантроль за тым, як бежанцы захоўваюць прадукты. У адзін з дзён аб'ём выдадзенай дапамогі даходзіў да 5 кг на чалавека. Зразумела, што ўсё гэта хутка не ўжываецца. І пры парушэнні ўмоў захоўвання магчымы непрыемныя сітуацыі", - адзначыў Уладзімір Каранік.

Ён звярнуў увагу, што бежанцаў хвалююць больш сур'ёзныя пытанні. У якасці прыкладу прывёў сённяшні стыхійны мітынг. Бежанцы з плакатамі ў руках выйшлі патрабаваць адкрыцця гуманітарнага калідора, сцвярджаючы, што ў Ірак яны не вернуцца. "Людзі чытаюць навіны. Бачаць, што адбываецца, і выказваюць сваю пазіцыю", - рэзюмаваў Уладзімір Каранік. Ён падкрэсліў, што для тых бежанцаў прапануюць розныя варыянты вырашэння. У прыватнасці, тым, хто жадае вярнуцца дадому, аказваецца поўнае садзейнічанне.

Старшыня Гродзенскага аблвыканкама адзначыў, што ў цэлым беларускі бок дэманструе ў гэтым пытанні поўную адкрытасць. Няма перашкод для асвятлення сітуацыі з бежанцамі і для СМІ. Для зручнасці беларускіх і замежных медыя побач з ТЛЦ арганізавалі работу мабільнага прэс-цэнтра. Не адмаўляюцца ад размоў з прэсай, у адрозненне ад міжнародных арганізацый, і прадстаўнікі мясцовай улады.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі