25 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пасяджэнне Рэспубліканскага аргкамітэта па падрыхтоўцы і правядзенні святкавання 900-годдзя з дня заснавання Спаса-Ефрасіннеўскага жаночага манастыра ў Полацку прайшло ў Савеце Міністраў пад кіраўніцтвам намесніка прэм'ер-міністра Уладзіміра Караніка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
У пасяджэнні прынялі ўдзел Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі Веніямін і ўпаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцей Аляксандр Румак. У рэжыме відэаканферэнцыі да абмеркавання падключыліся ўлады на месцах і прадстаўнікі манастыра.
Як адзначыў Уладзімір Каранік, Спаса-Ефрасіннеўскі стаўрапігіяльны жаночы манастыр у Полацку - адзін з вядучых духоўных цэнтраў праваслаўя, куды штогод прыязджаюць сотні тысяч паломнікаў.
"Гэта месца, куды людзі едуць за падтрымкай, заспакаеннем, Божай дапамогай і Божай парадай. 900-годдзе - знакавая дата. На постсавецкай прасторы гэта адзін з найстарэйшых дзеючых манастыроў з вялікімі традыцыямі", - падкрэсліў Уладзімір Каранік.
Задача аргкамітэта - у тэрмін завяршыць усе работы па рэстаўрацыі святыні, стварыць максімальна камфортныя і бяспечныя ўмовы, каб кожны жадаючы змог "прычыніцца да цэнтра сілы".
"Работы ідуць у адпаведнасці з зацверджаным планам. Сур'ёзных праблем і адставанняў няма. Але, улічваючы, што часу застаецца няшмат, наша задача цяпер - абмеркаваць тыя дробныя шурпатасці, якія ёсць, каб святкаванне прайшло на высокім узроўні", - адзначыў Уладзімір Каранік.
На пасяджэнні абмеркавалі рэалізацыю плана мерапрыемстваў, падрыхтоўку да святкавання Полацка і Віцебскай вобласці ў цэлым. "Важна, каб не толькі ў манастыры, але і на прылеглай тэрыторыі былі завершаны ўсе работы, і мы не стваралі праблем для паломнікаў", - падкрэсліў Уладзімір Каранік.
Спаса-Ефрасіннеўскі стаўрапігіяльны жаночы манастыр у Полацку займае асаблівае месца ў гісторыі краіны. Яго заснавальніца прападобная Ефрасіння Полацкая шануецца як нябесная ахоўніца Беларусі. Жыццё і духоўны подзвіг святой сталі прыкладам вернасці хрысціянскім ідэалам і адданасці выбранаму шляху.
Культурныя і духоўна-асветныя праекты запланаваны па ўсёй Беларусі, асноўныя - менавіта ў старажытным Полацку.
Як расказаў Аляксандр Румак, дзяржавай прыняты меры па арганізацыі дастойнага святкавання. Прадугледжаны шэраг мерапрыемстваў духоўна-асветнага характару: гэта і правядзенне канферэнцый і конкурсаў сярод навучэнцаў, і стварэнне спектакляў, фільмаў. Вялікая ўвага ўдзяляецца таму, каб пазнаёміць моладзь з гісторыяй святыні і жыццёвым шляхам Святой Ефрасінні.
"Чакаецца, што ў святкаванні прыме ўдзел Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл. Непасрэдна святкаванне юбілею адбудзецца 5 чэрвеня, - расказаў Аляксандр Румак. - Вельмі шырока асвятляецца падрыхтоўка да юбілею ў СМІ. У маі ў Полацку адбудуцца канферэнцыі, на якіх будуць абмяркоўвацца роля Свята-Ефрасіннеўскага манастыра і духоўнай заступніцы Беларусі Ефрасінні Полацкай у духоўным станаўленні беларускага народа".-0-