Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
19 лютага 2020, 14:10

Каранавірус не стане "чорным лебедзем" для кітайскай эканомікі - аналітык

19 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. COVID-19 не стане "чорным лебедзем" для кітайскай эканомікі. Такое меркаванне ў час чарговага пасяджэння праекта "Экспертнае асяроддзе" - "Каранавірус: эканоміка страху" ў прэс-цэнтры БЕЛТА выказаў аналітык Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў (БІСД) кандыдат гістарычных навук Антон Дударонак.

Некаторыя эксперты паспелі назваць COVID-19 "чорным лебедзем" сусветнай эканомікі - сітуацыяй, развіццё якой складана прагназаваць з магчымымі сур'ёзнымі негатыўнымі вынікамі. "Трэба разумець, што гэта ўжо не пра Кітай. Сітуацыя для яго не "чорны лебедзь". КНР на яе рэагуе", - адзначыў Антон Дударонак. На яго думку, "чорным лебедзем" каранавірус застаецца для свету ў цэлым. "Калі краіне ўдасца аб'яднацца, неяк вырашыць гэту праблему на ўзроўні калектыўных намаганняў, тады яна перастане быць "чорным лебедзем" для планеты", - дадаў аналітык.

Яго пункт гледжання падзяляе старшы выкладчык кафедры міжнародных адносін Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Юлія Абуховіч. "Прагнозы рабіць рана. Так, сітуацыя абсалютна непрадказальная. Як павядзе сябе ўся сусветная супольнасць, так, уласна, і будзе з яе вырульваць", - сказала яна. Паводле слоў Юліі Абуховіч, усё залежыць ад таго, прыйдзе або не свет да разумення, што каранавірус - агульная праблема і яе трэба вырашаць, не паддаючыся паніцы.

Што датычыцца канкрэтна Кітая, то ён, магчыма, і страціць у гэтым годзе з-за эпідэміі ў эканамічным росце. Аднак яго тэмпы ўсё роўна будуць большымі, чым у іншых краінах. З'явяцца дадатковыя драйверы, напрыклад, у сферы найноўшых тэхналогій, анлайн-адукацыі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі