Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
27 студзеня 2020, 17:51

Караеў: увядзенне бальнай сістэмы - спроба стаць гуманней і бліжэй да людзей

27 студзеня, Віцебск /Андрэй Шчарбіцкі - БЕЛТА/. Увядзенне бальнай сістэмы ацэнкі работы супрацоўнікаў міліцыі - спроба стаць гуманней і бліжэй да людзей. Такое меркаванне сёння выказаў журналістам міністр унутраных спраў Юрый Караеў пасля калегіі УУС Віцебскага аблвыканкама, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле слоў міністра, у ведамстве цяпер мяняюць метады ацэнкі працы праваахоўнікаў. "Нядаўна мною быў падпісаны дакумент аб увядзенні бальнай сістэмы ацэнкі. Напэўна, яна не дасканалая, мы апрабуем яе, гэта магчымасць стаць гуманней і бліжэй да людзей, - сказаў Юрый Караеў. - Паглядзім, як усё пойдзе. Думаю, бальная сістэма будзе на карысць усім".

Кіраўнік ведамства дадаў, што для паспяховага функцыянавання органаў унутраных спраў супрацоўнікі міліцыі павінны быць прыкладам для грамадзян, не парушаць службовую і асабістую дысцыпліну. "Мы працуем для людзей, а не на нейкую статыстыку. Не трэба ганяцца за дробнымі эканамічнымі злачынствамі, а выяўляць буйную шкоду. Галоўнае, як мы абаранілі грамадзян, ці затрымалі злачынцаў. Асабліва ў рэзанансных справах: разбоі, цяжкія цялесныя і забойствы. Людзі чакаюць, што ва ўсім справядліва разбяруцца і злачынства не застанецца нераскрытым", - адзначыў Юрый Караеў.

Міністр унутраных спраў таксама пракаменціраваў работу міжведамаснай экспертнай групы па ўдасканаленні заканадаўства аб адміністрацыйнай адказнасці. "Ад МУС у ёй працуюць і практыкі, і вучоныя. Нейкія артыкулы могуць дэкрыміналізаваць, некаторыя будуць мець папераджальна-прафілактычны і дыферэнцыраваны характар", - дадаў Юрый Караеў.

Сёння ва УУС Віцебскага аблвыканкама падвялі вынікі работы міліцыі рэгіёна за мінулы год. На калегіі ўзнагародзілі супрацоўнікаў міліцыі, уручылі пераходны прыз "Святы Георгій - Узнагарода ўпраўлення ўнутраных спраў Віцебскага аблвыканкама" і службовы аўтамабіль лепшым калектывам аддзелаў унутраных спраў. Імі сталі праваахоўнікі Дубровенскага, Сенненскага, Полацкага раёнаў і Наваполацка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі