Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
02 снежня 2019, 09:20

Караеў расказаў аб крытэрыях ацэнкі работы міліцыі

2 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр унутраных спраў Юрый караеў лічыць галоўным паказчыкам добрай работы міліцыі адсутнасць скаргаў з боку насельніцтва і колькасць прафілактычных размоў. Аб гэтым ён расказаў 1 снежня ў эфіры тэлеканала АНТ, паведамляе БЕЛТА.

"Я сустракаўся з малодшым начальніцкім складам ДАІ рэспублікі. І максімальна проста і выразна сфармуляваў так: мне абсалютна ўсё роўна, колькі адміністрацыйна затрыманых, якіх злавілі пешаходаў, што не так пераходзілі дарогу. Гэтыя лічбы мяне не хвалююць. Мяне хвалюе першае: адсутнасць скаргаў на вас, што нехта паводзіў сябе груба, нетактоўна. Паказчыкам можа быць колькасць прафілактычных гутарак, якія вы правялі", - сказаў Юрый Караеў.

Цяпер дапрацоўваецца інструкцыя, па якой мяркуецца перайсці на бальную сістэму ацэнкі службовай дзейнасці, пры якой балы будуць налічвацца па сур'ёзнасці правапарушэнняў. У сувязі з гэтым, заўважыў міністр, у некаторых СМІ была крытыка, звязаная з тым, што нібыта дробныя злачынствы не будуць раскрываць. Паводле яго слоў, у такіх падраздзяленнях, як крымінальны вышук, няма дробязей. "Там, дзе трэба адрэагаваць на заяву грамадзяніна (крадзеж асабліва), няма дробязей, - сказаў ён. - Я меў на ўвазе такія напрамкі, як наркакантроль: каб балы налічваліся таму, хто ўзяў вялікую партыю (з яе вагой або коштам вызначымся), а не некалькі наркаманаў, якія самі для сябе набылі".

У наркабарацьбе міліцыя нацэлена на раскрыццё значных каналаў паставак, затрыманне арганізатараў. "Арыентуем байцоў на тое, каб яны ганяліся не за дробнымі збытчыкамі, а за тымі, хто пастаўляе, каб перакрыць гэту трубу ў самым яе шырокім месцы", - сказаў ён. Паводле слоў міністра, трэба дакладна падзяляць тых, хто спакойна імкнецца абагаціцца, стварае наркалабараторыі, прывозіць наркотыкі ў краіну, калечыць жыцці і лёсы, і тых, хто аднойчы спатыкнуўся ў жыцці.

У 2014 годзе, калі краіну захліснула хваля сінтэтычных наркотыкаў, былі прыняты комплексныя меры. Барацьба, якая вялася на ўсіх напрамках, дала магчымасць дасягнуць мэты. Цяпер, лічыць Юрый Караеў, важна зрушыць крэн да прафілактыкі, асноўныя намаганні накіраваць на барацьбу з пастаўкай наркотыкаў у краіну, рэкламай, інтэрнэт-магазінамі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі