Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
20 чэрвеня 2019, 17:46

Караеў: галоўная мэта работы міліцыі - камфортнае знаходжанне гасцей Еўрапейскіх гульняў

20 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская міліцыя працуе над камфортным і беспраблемным знаходжаннем гасцей ІІ Еўрапейскіх гульняў. Аб гэтым у час наведвання аб'ектаў спартыўнага форуму заявіў міністр унутраных спраў Юрый Караеў, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт МУС.

Юрый Караеў наведаў аб'екты ІІ Еўрапейскіх гульняў і праверыў гатоўнасць міліцыі. "Гатоўнасць органаў унутраных спраў высокая. Але мы заўсёды павінны прыдзірліва ставіцца да мер, якія прымаем, і лічыць, што яны недастатковыя. Мы павінны шукаць магчымыя рызыкі і пагрозы, таму гаварыць аб поўнай гатоўнасці было б заўчасна. На практыцы праблемы ўсё роўна з'явяцца і пакажуць нам, што мы не прадугледзелі і як зманеўраваць сіламі і сродкамі, каб гэта палепшыць. У цэлым істотных змяненняў аператыўнай абстаноўкі, звязаных з Гульнямі, не прагназуецца, для гэтага няма перадумоў, - сказаў Юрый Караеў. - Галоўнае, на што мы працуем, - камфортнае, беспраблемнае, безбар'ернае знаходжанне гасцей, у першую чаргу спартсменаў".

Задоўга да пачатку Гульняў усе месцы правядзення спаборніцтваў узялі пад кругласутачную ахову. Іх загадзя праверылі з дапамогай сапёрна-піратэхнічных груп, службовых сабак і спецтэхнікі. На кожным аб'екце разгорнуты штабы, агульнае ўзаемадзеянне паміж якімі выконвае міжведамасны аператыўна-сітуацыйны штаб на базе сталічнага ГУУС.

Наладжана сувязь з Дырэкцыяй ІІ Еўрапейскіх гульняў, за кожным спартыўным аб'ектам і фан-зонай замацаваны службовыя асобы органаў унутраных спраў. У час тэставых мерапрыемстваў міліцыянеры разам з прадстаўнікамі іншых структур адпрацавалі парадак гарантавання бяспекі.

Вёска спартсменаў - найбольш важны аб'ект, тут будуць пражываць замежныя госці з 50 еўрапейскіх краін. У ахове грамадскага парадку задзейнічаны найбольш падрыхтаваныя супрацоўнікі АУС і ваеннаслужачыя ўнутраных войскаў з усёй краіны. Адзін з крытэрыяў - веданне замежнай мовы. Па перыметры Вёскі спартсменаў ваеннаслужачыя нясуць службу з 8.00 да 20.00, тры гадзіны на пасту, тры - адпачынак.

Ахову "Чыжоўка-Арэны" ў асноўным забяспечваюць супрацоўнікі Заводскага РУУС сталіцы: АГіМ, крымінальнага вышуку, участковыя інспектары міліцыі. На экранах манітораў у штабе - уся тэрыторыя спартыўнага аб'екта з прылеглымі выездамі і аўтапаркоўкай. Завяршальнай кропкай наведвання для міністра стаў вяслярны канал у Заслаўі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі