Сцяг Субота, 12 ліпеня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
22 чэрвеня 2025, 02:24

Канцэрт-рэквіем у памяць аб ахвярах Вялікай Айчыннай вайны пачаўся ў Брэсцкай крэпасці 

22 чэрвеня, Брэст /Кар. БЕЛТА/. У мемарыяльным комплексе "Брэсцкая крэпасць-герой" пачаўся канцэрт-рэквіем "4 гады доўгай дарогі…", прысвечаны Дню ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа. У мерапрыемстве прымае ўдзел кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Дзмітрый Крутой, перадае карэспандэнт БЕЛТА. 

Брэст традыцыйна сустракае 22 чэрвеня ў асаблівай атмасферы. Многія гараджане лічаць сваім абавязкам прыйсці ноччу ў Брэсцкую крэпасць, каб ушанаваць памяць абаронцаў Айчыны і ахвяр Вялікай Айчыннай вайны, кожнага, хто змагаўся за мір і вызваленне ад фашызму. Плячо ў плячо з брастаўчанамі сёння людзі, якія прыехалі з розных куткоў Беларусі і з-за мяжы. У тым ліку ў абласны цэнтр прыбылі больш за 30 афіцыйных дэлегацый. 

На плошчы Цырыманіялаў у дзве гадзіны ночы пачаўся канцэрт-рэквіем "4 гады доўгай дарогі…". Дзмітрый Крутой зачытаў зварот Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі. 

Удзельнікамі музычна-тэатралізаванага паказу ў Брэсцкай крэпасці сталі беларускія і расійскія артысты. 

У фінале мерапрыемства прысутныя ўскладуць вянкі і кветкі да Вечнага агню і пліт некропаля, ушануюць памяць абаронцаў Айчыны. Затым увага перамесціцца на Кобрынскае ўмацаванне Брэсцкай крэпасці, дзе ваенна-гістарычныя рэканструктары адновяць ключавыя эпізоды абароны цытадэлі над Бугам.-0- 
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі