Сцяг Нядзеля, 25 мая 2025
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
25 красавіка 2025, 16:29

Канцэнтрацыя, дысцыпліна, эфектыўнасць. Сівак абазначыў ключавыя прынцыпы дзяржпадтрымкі чарнобыльскіх рэгіёнаў

25 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Ключавымі прынцыпамі для аказання дзяржпадтрымкі рэгіёнам, якія пацярпелі ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС, павінны быць канцэнтрацыя рэсурсаў на галоўным, дысцыпліна і эфектыўнасць. Аб гэтым заявіў журналістам намеснік прэм'ер-міністра Анатоль Сівак па выніках даклада кіраўніку дзяржавы аб развіцці раёнаў Гомельскай вобласці, якія пацярпелі ад катастрофы на ЧАЭС, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Адказваючы на пытанне журналістаў, ці захаваецца ў будучым дзяржаўная падтрымка чарнобыльскіх рэгіёнаў, віцэ-прэм'ер падкрэсліў: "Падтрымліваць безумоўна будзем".

Паводле яго слоў, у дзяржавы ёсць пэўныя абавязацельствы, прадугледжаныя ў тым ліку законам аб сацыяльнай абароне грамадзян, якія пацярпелі ад катастрофы на ЧАЭС і іншых радыяцыйных аварый. І яны будуць выконвацца.

Разам з тым, ёсць неабходнасць прааналізаваць пытанні аднясення тэрыторый да катэгорыі пацярпелых, і прывесці іх у адпаведнасць з існуючымі рэаліямі з улікам цяперашніх умоў і ўсіх прынятых мер. "Неабходна аналітычная работа, пэўныя акцэнты... Якія змяненні адбыліся на канкрэтнай тэрыторыі за гэты перыяд часу - тут павінна быць такая скрупулёзная сур'ёзная работа, і гэту работу неабходна рабіць, гэта даручэнне Прэзідэнта, каб ацэньваць, а не заставацца ў лічбах, якія былі 39 гадоў таму, - сказаў Анатоль Сівак. - Аналітыка не павінна заставацца нязменнай".

Ён звярнуў увагу, што з боку дзяржавы было шмат што зроблена для стварэння камфортнай сацыяльнай інфраструктуры, сацыяльнай падтрымкі. Работа ў гэтым напрамку прадаўжаецца не толькі ў рамках чарнобыльскіх праграм, але і ў цэлым у адпаведнасці з рознымі рэспубліканскімі праграмамі, напрыклад, па развіцці дарог.

"Але калі мы гаворым, што тут патрэбны нейкія дадатковыя грошы, то яны павінны быць вельмі якасна падлічаны, аргументаваны і накіраваны на вырашэнне канкрэтнай праблемы. У першую чаргу гэта праблемы, звязаныя з вытворчасцю там, дзе праяўляецца ўплыў чарнобыльскага фактару. І тут патрэбна адпаведная падтрымка", - растлумачыў віцэ-прэм'ер.

Ключавымі прынцыпамі для аказання такой падтрымкі ён назваў канцэнтрацыю (не распыленне), дысцыпліну, эфектыўнасць. "Гэта павінны быць у першую чаргу вытворчыя аб'екты, якія дадуць людзям работу", - падкрэсліў Анатоль Сівак.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі