Фота з архіва
7 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Няўстойлівае надвор'е з частымі дажджамі і навальніцамі чакаецца ў Беларусі на бягучым тыдні. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Характар атмасферных працэсаў зменіцца. Антыцыклон, які падарыў сонечныя выхадныя, адыходзіць на ўсход, а кіраваць надвор'ем будуць цыклоны і іх неразлучныя спадарожнікі - атмасферныя франты, якія перамяшчаюцца з паўднёвага захаду Еўропы.
"У бліжэйшыя суткі, 8 ліпеня, пад уплывам франтальных раздзелаў і вельмі цёплай паветранай масы ноччу і раніцай у многіх раёнах пройдуць кароткачасовыя дажджы рознай інтэнсіўнасці. Пры гэтым у начныя гадзіны ў выніку імклівага развіцця кучава-дажджавой воблачнасці на большай частцы тэрыторыі прагрымяць навальніцы, якія будуць суправаджацца моцнымі ліўнямі і шквалістым узмацненнем ветру парывамі 15-20 м/с. Аб'яўлены аранжавы ўзровень небяспекі", - расказалі ў Белгідрамеце.
Днём па меры перамяшчэння франтальных раздзелаў кароткачасовыя дажджы, месцамі з навальніцамі, будуць адзначацца пераважна на ўсходзе. Разам з тым днём тэмпературы будуць у межах 24-29 градусаў. Па паўднёвым усходзе паветра прагрэецца да 30-32 градусаў.
"У далейшым (9-13 ліпеня) у рэспубліцы захаваецца няўстойлівае надвор'е з частымі, нярэдка інтэнсіўнымі дажджамі, якія месцамі будуць суправаджаюцца навальніцамі і моцным парывістым ветрам. Пры гэтым атмасферныя франты абумовяць не толькі навальнічныя дажджы, але і тэмпературныя кантрасты. Дзённыя максімумы 9-11 ліпеня (серада-пятніца) будуць вагацца ад 18-19 па захадзе, паўночным захадзе ва ўмеранай паветранай масе да 31-33 градусаў па ўсходзе, паўднёвым усходзе ў трапічным паветры", - праінфармавалі сіноптыкі.
У суботу і нядзелю, 12-13 ліпеня, тэмпературны фон стане больш аднародным і на сярэдзіну дня складзе 21-28 градусаў. У начныя і ранішнія гадзіны ў вільготным паветры ў некаторых раёнах магчымы туманы.
У сераду, 9 ліпеня, на большай частцы тэрыторыі рэспублікі пройдуць дажджы, месцамі моцныя, навальніцы. Пры навальніцах магчыма ўзмацненне ветру парывамі 15-20 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу будзе ад 14 па поўначы да 22 градусаў па паўднёвым усходзе, максімальная днём - ад 19 па паўночным захадзе да 33 градусаў па паўднёвым усходзе.

На большай частцы тэрыторыі краіны ў чацвер, 10 ліпеня, прагназуюцца дажджы, месцамі моцныя, у некаторых раёнах навальніцы. Днём пры навальніцах не выключана ўзмацненне ветру парывамі 15-20 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу складзе 13-20, максімальная днём - ад 18 па захадзе да 33 градусаў па ўсходзе.
У пятніцу, 11 ліпеня, на большай частцы тэрыторыі рэспублікі пройдуць дажджы, у некаторых раёнах моцныя, навальніцы. Ноччу і раніцай месцамі можа быць слабы туман. У дзённыя гадзіны пры навальніцах магчыма ўзмацненне ветру парывамі 15-20 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу складзе ад 11 градусаў па паўднёвым захадзе да 20 па ўсходзе, максімальная днём ад 18 па захадзе да 31 градуса па ўсходзе.
У суботу, 12 ліпеня, ноччу месцамі, днём на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дажджы, днём месцамі моцныя. У некаторых раёнах прагрымяць навальніцы. Ноччу і раніцай месцамі можа быць слабы туман. У дзённыя гадзіны пры навальніцах чакаецца ўзмацненне ветру парывамі 15-20 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу будзе плюс 10-17, па паўночным усходзе да 19, максімальная днём - 21-28 градусаў.
У нядзелю, 13 ліпеня, на большай частцы тэрыторыі рэспублікі чакаюцца кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы. Ноччу і раніцай у некаторых раёнах можа быць слабы туман. У дзённыя гадзіны пры навальніцах прагназуецца ўзмацненне ветру парывамі 15-20 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу - ад 11 градусаў па захадзе да 19 па паўночным усходзе, максімальная днём - 21-28 градусаў.-0-