Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
26 сакавіка 2021, 13:20

Канстытуцыйная камісія збярэцца на пасяджэнне 31 сакавіка

26 сакавіка, Докшыцы /Кар. БЕЛТА/. Установачнае пасяджэнне Канстытуцыйнай камісіі пройдзе 31 сакавіка, паведаміў журналістам старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Спікер ніжняй палаты парламента нагадаў, што многія прапановы па змяненні Асноўнага закона паступілі ў час работы дыялогавых пляцовак і па парламенцкай лініі. "Маем намер 31 сакавіка правесці ўстановачнае пасяджэнне Канстытуцыйнай камісіі, дзе вызначымся з планам і пачнём канкрэтную работу па абмеркаванні прапаноў", - сказаў Уладзімір Андрэйчанка.

У сярэдзіне сакавіка Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ нумар 105 аб Канстытуцыйнай камісіі. Дакумент прыняты для рэалізацыі палажэнняў рэзалюцыі УНС. Створанай камісіі даручана распрацаваць прапановы па змяненні Асноўнага закона Беларусі і забяспечыць іх усенароднае абмеркаванне. Яна надзелена правам пры неабходнасці задзейнічаць у рабоце кіраўнікоў і спецыялістаў дзяржаўных органаў і іншых арганізацый. Да 1 жніўня гэтага года камісія павінна прадставіць Прэзідэнту выпрацаваныя прапановы для наступнага іх вынясення на рэспубліканскі рэферэндум. У склад Канстытуцыйнай камісіі ўвайшлі 36 чалавек на чале са старшынёй Канстытуцыйнага суда заслужаным юрыстам Беларусі Пятром Міклашэвічам.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі