ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Пятніца, 22 кастрычніка 2021
Мінск Ясна +10°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
07 ліпеня 2021, 12:33

Канстытуцыйная камісія разгледзела ўсе магчымыя змяненні ў Асноўны закон - Міклашэвіч

Фота з архіва
Фота з архіва

7 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Канстытуцыйная камісія разгледзела ўсе магчымыя змяненні ў Асноўны закон, заявіў сёння журналістам старшыня камісіі, старшыня Канстытуцыйнага суда Пётр Міклашэвіч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"На папярэднім пасяджэнні Канстытуцыйнай камісіі ўсебакова, уважліва былі прааналізаваны прапановы грамадзян, членаў Канстытуцыйнай камісіі па магчымых змяненнях прэамбулы Канстытуцыі, раздзела "Асновы канстытуцыйнага ладу", вызначэнні канстытуцыйнага статусу Усебеларускага народнага сходу. Сёння на пасяджэнні разглядаюцца юрыдычна аформленыя паступіўшыя прапановы па названых напрамках. І, такім чынам, можна канстатаваць, што ўсе раздзелы Канстытуцыі, магчымыя іх змяненні разгледжаны на пасяджэнні Канстытуцыйнай камісіі", - сказаў Пётр Міклашэвіч.

Паводле яго слоў, 21 ліпеня на падагульняючым пасяджэнні Канстытуцыйная камісія плануе разгледзець у цэлым юрыдычна аформленыя прапановы па змяненні Асноўнага закона. "Паколькі нормы Канстытуцыі валодаюць высокай ступенню абагульненасці, яны знаходзяцца ў сістэмнай узаемасувязі і дапаўняльнасці, таму на падагульняючым пасяджэнні мы плануем прааналізаваць, каб унесеныя змяненні не спарадзілі ўнутраныя супярэчнасці і сістэмную няўзгодненасць галоўнага закона нашай краіны", - адзначыў старшыня Канстытуцыйнай камісіі.

Пётр Міклашэвіч падкрэсліў, што пры ўнясенні змяненняў у тэкст Канстытуцыі, неабходна зрабіць так, каб яна была зразумелая людзям. "Паколькі Асноўным законам будуць кіравацца не толькі юрысты, але і ўсе грамадзяне нашай краіны. Таму, з аднаго боку, павінна быць захавана юрыдычная чыстата норм Канстытуцыі, а з другога боку, яны павінны быць выкладзены зразумелай мовай, якая ўспрымалася б грамадзянамі нашай краіны", - дадаў ён.

Сёння праходзіць восьмае пасяджэнне Канстытуцыйнай камісіі. Разглядаецца юрыдычнае афармленне прапаноў па змяненні прэамбулы Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і канстытуцыйных палажэнняў аб асновах канстытуцыйнага ладу, вызначэнні канстытуцыйнага статусу Усебеларускага народнага сходу.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі