Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
19 мая 2021, 18:06

Канстытуцыйная камісія ініцыюе магчымасць увядзення адзінага дня галасавання на выбарах дэпутатаў усіх узроўняў

19 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сёння ў час сумеснага пасяджэння Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі парламентарыі закранулі пытанні маючага адбыцца ўдасканалення палажэнняў Канстытуцыі і магчымы зварот палат парламента да кіраўніка дзяржавы па пытанні ўвядзення адзінага дня галасавання на выбарах дэпутатаў усіх узроўняў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Цяпер праводзіцца актыўная работа Канстытуцыйнай камісіі над праектам змяненняў Асноўнага закона краіны, які ў далейшым прадугледжваецца вынесці на рэферэндум. У працэсе пасяджэнняў камісіі абмеркаваны канстытуцыйныя навацыі, звязаныя з удасканаленнем выбарчай сістэмы Беларусі. У ходзе работы камісіі было выказана кансалідаванае меркаванне аб мэтазгоднасці пераходу на адзіны дзень галасавання пры выбарах у прадстаўнічыя органы ўлады. Адзначу, што ўсе прапановы, якія паступаюць у камісію, грунтуюцца на ініцыятывах, выказаных на дыялогавых пляцоўках, пры сустрэчах у калектывах, на асабістых прыёмах, пры пісьмовых зваротах грамадзян", - расказала старшыня Мінскага абласнога савета дэпутатаў, член Савета Рэспублікі, член Канстытуцыйнай камісіі Наталля Якубіцкая.

Парламентарый падкрэсліла, што пры падтрымцы грамадзянамі праекта абноўленай Канстытуцыі на рэферэндуме паўнамоцтвы дэпутатаў, выбраных у склад мясцовых саветаў, у студзені 2022 года прадоўжацца толькі да адзіных выбараў у Нацыянальны сход і мясцовыя саветы. Гэта значыць да лістапада 2023 года. "За такі кароткі прамежак часу дэпутаты не змогуць у поўнай меры рэалізаваць свае дэпутацкія паўнамоцтвы, раскрыць свой патэнцыял. Электаральная кампанія прывядзе да дадатковых фінансавых, арганізацыйных і тэхнічных выдаткаў, - адзначыла яна. - Сёння мы разумеем, што нашаму грамадству патрэбна эканамічная і палітычная стабільнасць. З улікам таго, што правам ініцыявання ўнясення змяненняў у Канстытуцыю надзелены кіраўнік дзяржавы або не менш за 150 тыс. грамадзян Беларусі, якія валодаюць выбарчым правам, прапануецца разгледзець пытанне аб звароце да Прэзідэнта з просьбай унясення праекта закона ў парламент аб змяненні арт.118 Канстытуцыі ў частцы павелічэння тэрмінаў паўнамоцтваў дэпутатаў мясцовых саветаў дэпутатаў".

Да прыняцця канчатковага рашэння палатамі парламента гэта пытанне будзе ўсебакова абмеркавана ў пастаянных камісіях палат парламента.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі