ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Нядзеля, 20 верасня 2020
Мінск Ясна +8°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
09 жніўня 2020, 09:59

Канюк заклікае беларусаў праявіць разважлівасць і не ўдзельнічаць у несанкцыянаваных акцыях

Аляксандр Канюк. Фота з архіва
Аляксандр Канюк. Фота з архіва

9 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Удзел у несанкцыянаваных мерапрыемствах незаконны і прыводзіць да адміністрацыйнай і крымінальна-прававой адказнасці. Аб гэтым 8 жніўня журналістам заявіў генеральны пракурор Аляксандр Канюк, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Аляксандр Канюк звярнуўся да грамадзян Беларусі. "Вас заклікаюць прыняць удзел у так званых мірных акцыях пратэсту. Папярэджваю, што ўдзел у несанкцыянаваных мерапрыемствах незаконны і прыводзіць да адміністрацыйнай і крымінальна-прававой адказнасці", - сказаў генпракурор.

"Прашу вас праявіць разважлівасць. Асабліва звяртаюся да ўсіх бацькоў: не дайце ўцягнуць сваіх дзяцей у чужыя гульні. Зберажыце іх ад неабдуманых дзеянняў, не дазвольце стаць разменнай манетай", - падкрэсліў Аляксандр Канюк.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі