Сцяг Аўторак, 16 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
26 студзеня 2022, 14:10

Канюк: нам трэба ўстараніць непатрэбную сціпласць у пытанні генацыду беларускага народа

26 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Знешнія абставіны вымушаюць Беларусь уздымаць пытанне аб генацыдзе народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Аб гэтым заявіў пасол Беларусі ў Арменіі Аляксандр Канюк у інтэрв'ю медыяхолдынгу "Іравунк", паведамляе БЕЛТА.

"Што датычыцца своечасовасці з'яўлення гэтага закона (аб генацыдзе беларускага народа. - Заўвага БЕЛТА), скажу сваё асабістае меркаванне, чаму цяпер, чаму не раней, не 20, не 30, не 40 гадоў таму. Для гэтага склаліся абставіны - гістарычныя, палітычныя і іншыя, настаў час аб гэтым гаварыць. Нават не тое каб настаў час, а ёсць неабходнасць аб гэтым гаварыць", - лічыць Аляксандр Канюк.

На яго думку, раней з-за сціпласці, можа быць, нейкіх іншых прычын беларусы ніколі не ставілі пытанне аб генацыдзе свайго народа. Але, падкрэсліў пасол, гэта неабходна рабіць, "калі на краіну ідзе непрыкрыты палітычны і эканамічны націск, калі тыя, хто нас у свой час знішчаў, цяпер нас спрабуюць вучыць жыць".

"Мы пастаўлены ў такія ўмовы, што мы павінны аб гэтым заяўляць. Павінны перагледзець некаторыя пазіцыі, устараніць непатрэбную сціпласць", - падкрэсліў экс-генпракурор.

Як паведамлялася, законам "Аб генацыдзе беларускага народа" прадугледжваецца юрыдычнае прызнанне генацыду беларускага народа, учыненага нацысцкімі злачынцамі і іх памагатымі ў гады Вялікай Айчыннай вайны і пасляваенны перыяд (да 1951 года). Пад беларускім народам маюцца на ўвазе ўсе савецкія грамадзяне, якія пражывалі на тэрыторыі БССР у названы перыяд.

Адначасова ўстанаўліваецца крымінальная адказнасць за публічнае адмаўленне генацыду беларускага народа, напрыклад, праз размяшчэнне адпаведнай інфармацыі ў СМІ або ў інтэрнэце.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі