Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
26 чэрвеня 2019, 18:42

Канюк: ад прафесіяналізму пракурорскіх работнікаў шмат у чым залежыць вера людзей у закон

26 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Ад прафесіяналізму пракурорскіх работнікаў шмат у чым залежыць вера людзей у закон, заявіў генпракурор Беларусі Аляксандр Канюк у Мінску на ўрачыстым сходзе з нагоды прафесійнага свята - Дня работнікаў пракуратуры Беларусі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Наша прафесія - адна з найбольш важных у сістэме праваахоўных органаў. Ад узроўню нашага прафесіяналізму шмат у чым залежыць вера людзей у закон, фарміраванне прававой культуры і законапаслухмянасці. Ад эфектыўнай дзейнасці - надзейнае забеспячэнне правоў і свабод грамадзян, іх бяспека, абарона дзяржаўных інтарэсаў", - сказаў Аляксандр Канюк.

Пракурорскія работнікі нязменна берагуць гонар мундзіра і бездакорна выконваюць свой службовы абавязак, для кожнага такія якасці, як гонар, справядлівасць, прынцыповасць, з'яўляюцца прыярытэтнымі і ў рабоце, і ў жыцці, падкрэсліў ён.

Органы пракуратуры, ажыццяўляючы нагляд за дакладным і аднастайным выкананнем законаў, ствараюць неабходныя ўмовы для захавання правоў і свабод грамадзян, забеспячэння інтарэсаў дзяржавы. За студзень-сакавік па пратэстах пракурораў адменена 1 270 прававых актаў, рашэнняў і дзеянняў, што супярэчаць заканадаўству, 2 499 асоб папярэжаны аб недапушчальнасці парушэнняў закона. Па патрабаваннях пракурораў да дысцыплінарнай адказнасці прыцягнуты 4 863 чалавекі, адміністрацыйнай - 1 771, матэрыяльнай і іншай маёмаснай адказнасці - 1 782 фізічныя і 254 юрыдычныя асобы. Сума кампесаванага фізічнымі і юрыдычнымі асобамі ўрону склала адпаведна больш за Br353 тыс. і Br3 млн.

Ва ўрачыстым сходзе прынялі ўдзел кіраўнікі Следчага камітэта, МУС, МНС.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі