Фота з архіва
15 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Камунальныя службы Беларусі пераведзены на ўзмоцнены рэжым работы, інфармавалі БЕЛТА ў Міністэрстве жыллёва-камунальнай гаспадаркі.
"У сувязі з пагаршэннем умоў надвор'я і выпадзеннем ападкаў службы ЖКГ працуюць ва ўзмоцненым рэжыме", - гаворыцца ў паведамленні ведамства.
Тэхніка і работнікі камунальных службаў задзейнічаны ў прыбіранні і апрацоўцы процігалалёднымі матэрыяламі вуліц, тратуараў, дваровых тэрыторый.
Праводзіцца бесперапынны маніторынг стану вулічна-дарожнай сеткі.-0-