Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
24 мая 2022, 15:20

Камітэт дзяржкантролю маніторыць гатоўнасць вёскі да корманарыхтоўкі

24 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Камітэт дзяржкантролю праводзіць маніторынгі па пытаннях гатоўнасці сельгасарганізацый да корманарыхтоўкі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў КДК.

Кантрольныя мерапрыемствы праводзяцца ва ўсіх рэгіёнах рэспублікі. Асноўная ўвага ўдзяляецца гаспадаркам, якія з пачатку гэтага года маюць няхватку ўласных кармоў (па стане на 23 мая кармы закупляюць больш за 80 сельгаспрадпрыемстваў).

Выяўлены праблемы з гатоўнасцю тэхнікі ў асобных гаспадарках. У некаторых сельгасарганізацыях яе рамонт практычна не пачыналі, што можа негатыўна паўплываць на ход нарыхтоўкі кармоў. Маніторынгі паказалі, што некаторыя гаспадаркі пралікі ў рамонце тэхнікі прыкрываюць прыпіскамі. Устаноўлена, што ў шэрагу гаспадарак адсутнічаюць кансерванты, поліэтыленавая плёнка і іншыя расходныя матэрыялы, неабходныя для правядзення нарыхтоўкі травяных кармоў. У асобных гаспадарках толькі пачалі падрыхтоўку сенажна-сіласных траншаў для закладкі травяных кармоў.

Акрамя таго, на месцах не ўдзяляецца належнай увагі стварэнню высокапрадукцыйных сенажацей і пашы, парушаюцца тэхналагічныя патрабаванні па іх доглядзе (перазалужэнне, падсяванне траў і інш.).

З мэтай прыняцця аператыўных мер рэагавання, звязаных з падрыхтоўкай тэхнікі да нарыхтоўкі кармоў, а таксама ўстаранення выяўленых недахопаў Камітэт дзяржкантролю праінфармаваў урад. Вынікі кантрольных мерапрыемстваў таксама накіраваны мясцовым органам улады.

Маніторынгі па пытаннях кантролю за правядзеннем работ па корманарыхтоўцы прадоўжацца. -0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі