Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
01 чэрвеня 2016, 16:17

Камісія Міністэрства аховы здароўя правярае правільнасць дзеянняў персаналу пры трагедыі ў паліклініцы ў Гродне

1 чэрвеня, Гродна /Кар. БЕЛТА/. Камісія Міністэрства аховы здароўя правярае правільнасць дзеянняў персаналу пры трагедыі ў паліклініцы ў Гродне. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміў начальнік упраўлення аховы здароўя Гродзенскага аблвыканкама Андрэй Стрыжак.

Цяпер у дзіцячай паліклініцы нумар 1 Гродна, дзе ўчора пасля вакцынацыі памерла 6-гадовая дзяўчынка, працуе камісія Міністэрства аховы здароўя.

"Спецыялісты на чале з дырэктарам РНПЦ "Мацi i дзiця" Канстанцінам Вільчуком вывучаюць абставіны здарэння, дакументацыю лячэбнай установы. Таксама вывучаецца парадак, алгарытм дзеянняў персаналу паліклінікі, брыгады хуткай дапамогі ў час надзвычайнай сітуацыі", - падкрэсліў Андрэй Стрыжак. Ён таксама адзначыў, што недапушчальна дачасна рабіць нейкія высновы аб прычынах здарэння. Упраўленне аховы здароўя праводзіць уласнае ўнутранае расследаванне, па выніках якога будзе дадзена ацэнка дзеянняў медперсаналу.

Як раней паведамілі ў Следчым камітэце, назначана судова-медыцынская экспертыза, па выніках якой можна будзе гаварыць аб наяўнасці або адсутнасці прычынна-выніковай сувязі вакцыны і наступствамі - смерцю дзіцяці. Будзе таксама зразумела, адыгралі ролю ў трагедыі індывідуальныя асаблівасці арганізма ці якасныя характарыстыкі прэпарату.

"Вакцына, якую ўвялі дзяўчынцы, бельгійскай вытворчасці. На рынку яна з 2014 года. Учора такая вакцына без наступстваў была ўведзена дзевяці дзецям", - адзначыў Андрэй Стрыжак.

Як паведамлялася, каля 16.00 31 мая ў дзіцячай паліклініцы нумар 1 Гродна пасля ўвядзення камбінаванай вакцыны супраць адру, паратыту і краснухі рэзка пагоршыўся стан здароўя ў 6-гадовай дзяўчынкі, жыхаркі абласнога цэнтра. Нягледзячы на аказаную медыцынскую дапамогу, яна памерла ў прысутнасці сваёй маці.

Упраўленне Следчага камітэта па Гродзенскай вобласці ўзбудзіла крымінальную справу па факце неналежнага выканання прафесійных абавязкаў медыцынскімі работнікамі па ч. 2 арт. 162 КК.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі