Сцяг Панядзелак, 25 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
28 кастрычніка 2024, 15:45

Камфортнае надвор'е хутка завершыцца. Беларусь чакае пахаладанне з дажджамі і парывістым ветрам

28 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сіноптыкі на гэтым тыдні прагназуюць у Беларусі пахаладанне з дажджамі і парывістым ветрам. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА расказалі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

"Падыходзіць да канца зацягнуты перыяд залатой восені і кастрычнік развітаецца з намі на мінорнай ноце. У атмасферы намячаюцца значныя змяненні, звязаныя з цыкланічнай дзейнасцю. І калі ў аўторак надвор'е яшчэ будзе даволі камфортным, то ў далейшым з захаду на ўсход пачнуць перамяшчацца цыклоны. Воблачнае з праясненнямі неба будзе змяняцца франтальнай воблачнасцю і ападкамі ў выглядзе дажджу. Пры перападах атмасфернага ціску будзе ўзмацняцца вецер парывамі да 15-22 м/с. Пры гэтым начныя мінімумы на працягу рабочага тыдня яшчэ будуць знаходзіцца ў межах станоўчых значэнняў. Дзённыя максімумы па краіне будуць вагацца ад плюс 5-8 да 12-14 градусаў цяпла, аднак халодны парывісты вецер будзе ўносіць свае карэктывы", - паведамілі ў Белгідрамеце.

У аўторак, 29 кастрычніка, будзе пераважна без ападкаў, толькі раніцай і ўдзень у некаторых раёнах пройдуць невялікія дажджы. Месцамі магчымы слабы туман. Тэмпература паветра ўначы складзе ад нуля да плюс 6, па захадзе - да плюс 8. Удзень будзе 8-14 градусаў цяпла.

У сераду, 30 кастрычніка, уначы месцамі, раніцай і ўдзень на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. Уначы і раніцай у некаторых раёнах магчымы слабы туман. Удзень у некаторых раёнах прагназуецца ўзмацненне ветру парывамі да 15-18 м/с. Тэмпература паветра ўначы складзе 1-7 градусаў вышэй за нуль, на захадзе - да плюс 10. Удзень будзе 8-15 градусаў цяпла.

У чацвер, 31 кастрычніка, уначы і раніцай на большай частцы тэрыторыі, удзень месцамі па краіне пройдуць кароткачасовыя дажджы. Месцамі прагназуецца ўзмацненне ветру парывамі да 15-20 м/с. Тэмпература паветра ўначы складзе 2-9 градусаў вышэй за нуль, удзень - 5-12 градусаў цяпла.

У пятніцу, 1 лістапада, на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дажджы, прагназуецца ўзмацненне ветру парывамі 15-22 м/с. Тэмпература паветра ўначы складзе 2-9 градусаў вышэй за нуль, удзень - 7-14 градусаў цяпла.

"Згодна з папярэднім прагнозам, у гэтыя выхадныя восень выйдзе на заключны этап - перадзім'е. У суботу сінаптычную сітуацыю ў Беларусі будзе фарміраваць тылавая частка цыклону. Патокі перабудуюцца на паўночныя і ў краіну пачне паступаць халоднае паветра. Тэмпературны фон панізіцца і на сярэдзіну дня складзе ад нуля да плюс 7, а дажджы ўпершыню ў гэтым сезоне будуць суправаджацца мокрым снегам. Пры гэтым надвор'е па-ранейшаму будзе ветраным. У нядзелю ў аблоках ужо з'явяцца праясненні, а ападкі прымуць лакальны характар, але цяплей не стане: уначы ад мінус 5 да плюс 2, удзень на тэрмометрах па-ранейшаму ад нуля да плюс 7 градусаў. У начны і ранішні час пры паніжэнні тэмпературы паветра да адмоўных значэнняў месцамі на дарогах будзе ўтварацца галалёдзіца", - прагназуюць сіноптыкі.

Такім чынам, у наступныя выхадныя ў Беларусі пахаладае. У суботу, 2 лістапада, уначы і раніцай на большай частцы тэрыторыі, удзень месцамі па краіне пройдуць кароткачасовыя ападкі (дождж, мокры снег). Уначы месцамі, удзень у многіх раёнах прагназуецца ўзмацненне ветру парывамі да 15-20 м/с, удзень месцамі да 22 м/с. Уначы і раніцай месцамі магчымы слабы галалёд, на асобных участках дарог галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 2 да плюс 5, удзень - ад нуля да плюс 7 градусаў.

У нядзелю, 3 лістапада, месцамі па Беларусі пройдуць кароткачасовыя ападкі (дождж, мокры снег), магчымы слабы галалёд. Уначы і раніцай на асобных участках дарог чакаецца галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 5 да плюс 2, удзень - ад нуля да плюс 7 градусаў.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі