Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
12 жніўня 2022, 11:49

Каманды з 17 краін паспаборнічаюць у конкурсе "Армія культуры" на АрМГ-2022

12 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У конкурсе "Армія культуры" на АрМГ-2022 паспаборнічаюць каманды з 17 краін. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Міністэрстве абароны.

"У гэтым годзе барацьбу ў конкурсе правядуць каманды з 17 краін: Беларусі, Абхазіі, Арменіі, Венесуэлы, В'етнама, Зімбабвэ, Ірана, Камбоджы, Камеруна, Конга, Малі, М'янмы, Судана, Манголіі, Расіі, Руанды і Сірыі. На працягу некалькіх дзён прадстаўнікі гэтых краін будуць сапернічаць у харэаграфічным і вакальным майстэрстве, інструментальным жанры і выставачнай дзейнасці", - расказалі ў ведамстве.

Беларуская каманда ў гэтыя дні рыхтавала выставачную экспазіцыю ў Доме дружбы палігона Алабіна і праводзіла рэпетыцыі ў Цэнтральным доме Расійскай арміі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі