Наталля Паўлючэнка
13 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пра галоўныя дэмаграфічныя выклікі і шляхі іх вырашэння расказала міністр працы і сацыяльнай абароны Наталля Паўлючэнка на палях міжнароднага форуму "Сям'я - аснова дэмаграфічнага патэнцыялу дзяржавы", перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Міністр адзначыла, што сёння ў краіне створана моцная падтрымка сем'яў, якія выхоўваюць дзяцей, з асаблівым акцэнтам на шматдзетныя сем'і. "Сёння ў нас каля 123 тыс. шматдзетных сем'яў, а калі азірнуцца назад, то ў 2019 годзе іх было 106 тыс. Інакш кажучы, адрасныя меры падтрымкі для шматдзетных працуюць", - сказала яна.
На форуме, што праходзіць у Нацыянальнай бібліятэцы, таксама прысутнічаюць эксперты з Расійскай Федэрацыі. Наталля Паўлючэнка адзначыла, што сёння ў пытаннях развіцця сямейнай падтрымкі нашы краіны сутыкаюцца з падобнымі выклікамі. "Гэта адкладзенае заключэнне шлюбу і павелічэнне ўзросту нараджэння першага дзіцяці. На гэтыя выклікі трэба глядзець з пункту гледжання стварэння ўмоў для таго, каб нашы маладыя людзі больш смела разглядалі пытанне мацярынства і бацькоўства, заключалі шлюб і развіваліся ў нашым грамадстве", - дадала міністр.
Паводле яе слоў, у дзяржавы наперадзе шматпланавая работа. "Я называю яе каманднай, таму што стварэнне ўмоў для бацькоўства і мацярынства - гэта перш за ўсё сістэма адукацыі. Мы прапануем сёння ўводзіць у вучэбныя праграмы курсы, якія будуць паказваць шчаслівыя гісторыі сем'яў, расказваць пра важнасць павагі адзін да аднаго, у тым ліку, як важна чуць і слухаць. Сям'я - гэта штодзённая праца. Вядома, гэта таксама сістэма аховы здароўя - развіццё прэнатальных цэнтраў, міжрэгіянальных сістэм планавання сям'і і перадабортнага кансультавання", - сказала яна.
Наталля Паўлючэнка таксама растлумачыла, што сучасная тэндэнцыя адкладзенага нараджэння першага дзіцяці з'яўляецца вынікам усвядомленага падыходу моладзі. "Так, моладзь сапраўды прымае рашэнне аб нараджэнні дзіцяці тады, калі ў яе ёсць работа і ўпэўненасць у будучым. Таму нам трэба стварыць умовы для таго, каб, калі нараджаецца дзіця, бацькі маглі выбраць найбольш камфортны для сябе перыяд па-за работай. Гэта ўключае пашырэнне прадастаўлення паслуг дашкольнай адукацыі для дзяцей да 2 гадоў. Што датычыцца далейшага развіцця сямейнага капіталу і сістэмы дзяржаўных дапамог, то тут ключавым аспектам з'яўляецца адраснасць", - падкрэсліла Наталля Паўлючэнка.
Міністр дадала, што сярод выклікаў таксама стаіць высокая ступень разводаў нават сярод людзей, якія заключаюць шлюб ва ўсвядомленым узросце. "Кожны год каля 30 тыс. дзяцей сутыкаюцца з праблемай разводаў бацькоў. Тут наспела неабходнасць укаранення сямейнай медыяцыі і развіцця цэнтраў кансультавання", - адзначыла яна.
"Па гэтых ключавых напрамках нам трэба будзе рухацца і працаваць. Вельмі важна, што форум праводзіцца ў актыўную фазу распрацоўкі дзяржаўнай праграмы "Дэмаграфія" на наступныя 5 гадоў. Мы абавязкова ўсё абмяркуем і лепшыя практыкі і ідэі рэалізуем у рамках гэтай праграмы", - сказала на заканчэнне Наталля Паўлючэнка.
Міжнародны форум "Сям'я - аснова дэмаграфічнага патэнцыялу дзяржавы" праходзіць сёння ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі. Яго мэта - кансалідацыя намаганняў дзяржавы, Беларускай праваслаўнай царквы і грамадства ў выпрацоўцы мер, арыентаваных на фарміраванне пазітыўнай устаноўкі на стварэнне сям'і, нараджэнне і выхаванне дзяцей, пераемнасць пакаленняў і здаровы лад жыцця як асновы дэмаграфічнага дабрабыту дзяржавы.-0-