Фота з архіва
20 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У перыяд з 23 па 25 верасня на вучэбным зборы з ваеннаабавязанымі тэрытарыяльных войскаў Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці пройдзе камандна-штабное вучэнне. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Мінабароны.
У ім прымуць удзел ваеннаабавязаныя, прызваныя з запасу на свае штатныя пасады, прадстаўнікі Камянецкага раённага аддзела ўнутраных спраў, а таксама атрад народнага апалчэння, створаны з добраахвотнікаў раёна.
Пры адпрацоўцы ўсяго комплексу задач, ускладзеных на сілы тэрытарыяльнай абароны раёна, асноўную ўвагу плануецца ўдзяліць ахове і абароне аб'ектаў забеспячэння жыццядзейнасці насельніцтва; барацьбе з дыверсійна-разведвальнымі групамі праціўніка; забеспячэнню мер ваеннага становішча, у якім сумесна з супрацоўнікамі міліцыі ўдзел прымуць добраахвотнікі народнага апалчэння.-0-