Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
29 кастрычніка 2019, 09:58

Каманда з Беларусі заваявала першае месца на FIRST Global Challenge 2019

29 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Каманда з Беларусі заваявала першае месца на міжнародным спаборніцтве па робататэхніцы FIRST Global Challenge 2019 у Дубаі, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на афіцыйны сайт конкурсу.

Усяго ў турніры ўдзельнічала 189 каманд. Беларусь прадстаўлялі двое школьнікаў і трое студэнтаў.

FIRST Global Challenge - штогадовае міжнароднае спаборніцтва па робататэхніцы. Яго арганізатарам выступае асацыяцыя International First Committee Association. У гэтым годзе конкурс называўся Ocean Opportunities. Перад удзельнікамі стаяла задача - ачысціць акіян ад забруджвальных рэчываў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі