Сцяг Чацвер, 28 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
26 чэрвеня 2024, 14:41

Калону ваеннай тэхнікі на парадзе 3 ліпеня ўзначаляць знакавыя танкі Т-34
 

26 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Калону ваеннай тэхнікі на парадзе ў гонар Дня Незалежнасці 3 ліпеня ўзначаляць знакавыя танкі Т-34. Аб гэтым журналістам у час агляду гатоўнасці ваеннай тэхнікі да парада расказаў начальнік бранятанкавага ўпраўлення Міністэрства абароны Віталь Кільчэўскі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Рэтракалона - гэта пачатак усяго паказу механізаванай ваеннай тэхнікі. Сімвалічна, што наперадзе ўсёй калоны будуць ісці танкі Т-34-85, якія прымалі ўдзел у вызваленні горада-героя Мінска і ўсёй тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. Гэта тэхніка прадстаўлена танкам Т-34-85 "Червонный" Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, а таксама танкамі, якія прыбылі для ўдзелу ў парадзе з Расійскай Федэрацыі", - сказаў ён.

Ён таксама расказаў, што танкі, выпушчаныя ў пачатку мінулага стагоддзя, ужо больш за 80 гадоў знаходзяцца ў эксплуатацыі. "Таму догляд іх асаблівы, патрабуе дасканалага падыходу да вузлоў, механізмаў і дэталей. Кожны элемент гэтай тэхнікі ўважліва абслугоўваецца спецыялістамі, вывучаецца, - сказаў Віталь Кільчэўскі. - Гэта тэхніка заўсёды знаходзіцца на хаду і гатова ў любы момант выехаць на месцы паказу, прыняць удзел у парадах. Практычна кожны месяц яна прымае ўдзел у тых ці іншых мерапрыемствах".
У бягучым годзе гэта стала асаблівасцю парада ваеннай тэхнікі. "Калі ў папярэднія гады ўдзельнічаў усяго адзін узор Т-34, то ў гэтым годзе іх будзе сем", - адзначыў начальнік бранятанкавага ўраўлення.

Як расказалі ў Міністэрстве абароны, усяго ў ваенным парадзе ў бягучым годзе ў складзе 29 парадных разлікаў механізаванай калоны пройдзе звыш 300 адзінак колавай і гусенічнай тэхнікі. Будзе прадстаўлены магутны аператыўна-тактычны ракетны комплекс "Іскандэр-М", ракетная сістэма "Паланэз", зенітныя ракетныя комплексы вялікай і сярэдняй далёкасці С-400 "Трыумф", лёгкія браніраваныя аўтамабілі "Пікап", "Дракон", "Волат", "Ліс-ПМ", браніраваныя транспартныя сродкі "Кайман", бронеаўтамабілі "Тыгр-М" і многія іншыя ўзоры ваеннай тэхнікі.-0-

Фота Віталя Піваварчыка
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі