Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
16 студзеня 2020, 16:05

Калядных маразоў у гэтым годзе чакаць не варта - Белгідрамет

16 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Калядных маразоў у гэтым годзе чакаць не варта, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

"На календары ўжо сярэдзіна зімы, а метэаралагічная зіма так і не настала, студзеньскае надвор'е прадаўжае тэндэнцыі анамальна цёплага снежня. Таму разлічваць на калядныя маразы не даводзіцца", - канстатавалі з Белгідрамеце. Пры гэтым сіноптыкі адзначылі, што калядныя маразы бываюць не заўсёды. У Мінску самая халодная ноч на Каляды была ў 1968 годзе, тады тэмпература паветра паніжалася да 25,8 градуса. А самыя цёплыя Каляды былі ў 2007 годзе: уначы тэмпература была плюс 1 градус, а ўдзень дасягала 8,1 градуса цяпла.

Паводле даных Белгідрамета, да канца тыдня ўмовы надвор'я на тэрыторыі Беларусі будзе ў асноўным вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску, таму будзе пераважна без ападкаў, уначы будзе падмарожваць, але дзённыя тэмпературы будуць станоўчымі.

У пятніцу, 17 студзеня, без істотных ападкаў. Месцамі туман, у начны і ранішні час слабы галалёд, на асобных участках дарог галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы складзе ад 3 марозу да 3 цяпла, удзень будзе плюс 1-6.

У суботу, 18 студзеня, будзе пераважна без ападкаў. Месцамі магчымы туман, уначы і раніцай слабы галалёд. Уначы чакаецца ад мінус 4 да плюс 1, удзень - ад нуля да 5 градусаў цяпла.

У нядзелю, 19 студзеня, таксама істотных ападкаў не чакаецца, толькі раніцай і ўдзень месцамі па паўночным захадзе пройдуць невялікія ападкі (мокры снег, дождж). У асобных раёнах будзе туман, слабы галалёд. Тэмпература паветра ўначы складзе ад 5 марозу да 2 цяпла, удзень чакаецца мінус 1 - плюс 5 градусаў.

У панядзелак, 20 студзеня, толькі месцамі па поўначы краіны магчымы мокры снег і дождж. У асобных раёнах прагназуюцца слабыя туман і галалёд. Тэмпература паветра ўначы складзе ад 5 марозу да 2 цяпла, удзень будзе ад мінус 2 да плюс 4 градусаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі