Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
28 верасня 2022, 11:31

Каля Br2 млн па патрабаванні прафсаюзаў вернута работнікам з пачатку года

28 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Каля Br2 млн па патрабаванні прафсаюзаў вернута работнікам з пачатку года. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі.

Вяртанне незаконна ўтрыманых або нявыплачаных сродкаў - гэта адно з самых актуальных пытанняў, з якімі работнікі звяртаюцца да прафсаюзных юрыстаў. Часта праблема агучваецца і ў час прафсаюзнага прававога прыёму, які кожны месяц праходзіць па ўсёй краіне. У верасні атрымаць юрыдычную кансультацыю можна 29 верасня.

"Больш за 100 выязных прафсаюзных прававых прыёмаў будуць арганізаваны непасрэдна ў арганізацыях і на прадпрыемствах, якія знаходзяцца на тэрыторыі раёнаў і гарадоў. Такая форма работы вельмі зручная як для саміх работнікаў, якія могуць атрымаць кансультацыю практычна не адрываючыся ад работы, так і для прафсаюзных юрыстаў, якія аператыўна могуць сарыентавацца на месцы. Безумоўна, некаторыя пытанні патрабуюць больш дэталёвага разбору, і мы прадаўжаем вырашаць праблему пасля прыёму, - расказала начальнік галоўнага ўпраўлення юрыдычнай работы і прававога забеспячэння Федэрацыі прафсаюзаў Марына Лазар. - Пытанняў, з якімі да нас звяртаюцца работнікі, даволі шмат. Гэта аплата працы, кантрактная форма найму. Але з практыкі бачым, што часцей людзі сутыкаюцца з такімі праблемамі, як неправамернасць звальненняў, нявыплата належных кампенсацый, незаконна ўтрыманыя сродкі. Толькі з пачатку года па патрабаванні прававых інспектараў працы і прадстаўнікоў прафсаюзаў работнікам вернута каля Br2 млн. Гэта выпадкі, калі наймальнікі затрымалі выплату зарплаты, няправільна разлічвалі розныя надбаўкі і даплаты, не выплачвалі камандзіровачныя, устанаўлівалі памер заработнай платы меншы за мінімальную. У кожным выпадку прафсаюзныя юрысты дабіваюцца справядлівасці".

Да прафсаюзных прававых прыёмаў далучаюцца і пракурорскія работнікі. Пад увагай пытанні выканання наймальнікамі гарантый у галіне працы, парадку і тэрмінаў выплаты заработнай платы, а таксама ўсіх сум, якія належаць работніку пры звальненні.

У ФПБ нагадалі, прафсаюзныя юрысты аказваюць дапамогу на бясплатнай аснове. Звярнуцца можна таксама па тэлефоне, праз спецыяльны сэрвіс на партале ФПБ, пакінуць пісьмовы або электронны зварот.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі