Фота з архіва
6 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Першы намеснік міністра спорту і турызму Аляксандр Дараховіч на пасяджэнні калегіі Мінспорту "Аб выніках работы ў 2024 годзе і задачах на 2025 год" расказаў аб развіцці інфраструктуры, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінспорту.
Як адзначыў Дараховіч, у мінулым годзе ў Беларусі было ўведзена ў эксплуатацыю 88 аб'ектаў спартыўнай інфраструктуры, у тым ліку 24 аб'екты ў рамках рэалізацыі дзяржпраграмы. "У 2025 годзе ў трох раёнах пачаліся работы па будаўніцтве фізкультурна-аздараўленчых комплексаў, а ў пяці раёнах стартавала распрацоўка праектна-каштарыснай дакументацыі. Мэта на бягучы год і наступную пяцігодку - выканаць пастаўленую кіраўніком дзяржавы задачу па развіцці спартыўнай інфраструктуры ў рэгіёнах".
"У 2024 годзе былі адкрыты басейн міжнароднага стандарту, рэканструяваны стадыён "Трактар" у Мінску і ФАК у Дзяржынску. У гэтым годзе запланавана адкрыццё Нацыянальнага футбольнага стадыёна, - сказаў міністр спорту і турызму Сяргей Кавальчук. - Таксама было завершана будаўніцтва інтэрната БДУФК, у РЦАП коннага спорту і конегадоўлі з'явілася новае трэніровачнае поле з дзвюма лявадамі і навесам для коней, завяршаецца мадэрнізацыя медыка-аднаўленчага цэнтра ў РЦАП па лёгкай атлетыцы і шэрага іншых спартыўных аб'ектаў".-0-