Сцяг Аўторак, 26 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
06 верасня 2024, 12:05

Каля 5 млн фота кліентаў аднаго з беларускіх банкаў выдалена. Эксперты растлумачылі чаму
 

Фота cpd.by
Фота cpd.by
6 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Каля 5 млн фота кліентаў аднаго з беларускіх банкаў выдалена. У Нацыянальным цэнтры абароны персанальных даных растлумачылі, чаму прынята такое рашэнне, паведамляе БЕЛТА.

Тлумачыцца, што фота былі атрыманы пры афармленні адным з банкаў крэдытаў на спажывецкія патрэбы.

Эксперты растлумачылі, што такая апрацоўка не прадугледжана заканадаўствам. Яна праводзілася без належнага прававога абгрунтавання, не была неабходнай для дасягнення названай мэты, а таксама мела празмерны характар.

Па патрабаванні цэнтра фотавыявы кліентаў былі выдалены, незаконная апрацоўка персанальных даных спынена.

У Нацыянальным цэнтры абароны персанальных даных звярнулі ўвагу аператараў на выкананне агульных патрабаванняў да апрацоўкі персанальных даных. А грамадзянам нагадалі, што, прадстаўляючы свае персанальны даныя аператару, важна памятаць, што ніхто не можа патрабаваць аб'ём звестак, які не адпавядае мэтам апрацоўкі персанальных даных.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі