Андрэй Гузель
25 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На прэс-канферэнцыі, прысвечанай рэспубліканскай грамадска-культурнай акцыі "Марафон адзінства", дырэктар ТАА "Музычная медыякампанія" Андрэй Гузель расказаў пра ўдзел блогераў у акцыі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"З моладдзю трэба працаваць нестандартнымі спосабамі. Моладзь тэлевізар і іншыя традыцыйныя СМІ глядзіць радзей. Адпаведна, з імі трэба размаўляць на іх жа мове. І блогеры - гэта якраз тыя, у каго яны чэрпаюць інфармацыю. Пасля форуму ў "Мінск-Арэне" да нас звярнулася вельмі вялікая колькасць блогераў. Мы падлічылі, што ў іх каля 5-6 млн падпісчыкаў у цэлым", - сказаў Андрэй Гузель.
Паводле яго слоў, гэтым блогерам было цікава асвятліць і прыняць удзел у кожным мерапрыемстве ў рамках "Марафону адзінства". "Мы разам з імі і беларускімі артыстамі робім усё, каб праект быў цікавы і запомніўся як моладзі, так і прадстаўнікам старэйшага пакалення", - адзначыў Андрэй Гузель.
Намеснік міністра адукацыі Кацярына Пятруцкая адзначыла, што 17 верасня ў рамках акцыі "Марафон адзінства" паралельна стартавалі тры конкурсы для розных узроставых груп. Гэтыя конкурсы праводзяцца сумесна з "Музычнай медыякампаніяй". "Вучні малодшых класаў могуць прыняць удзел у конкурсе малюнкаў "Мы разам". Дзецям 5-8 класаў і 9-11 класаў - гэта будуць дзве розныя намінацыі - мы прапануем прыняць удзел у конкурсе сачыненняў "Што такое адзінства", - сказала Кацярына Пятруцкая.
Акрамя таго, дадала намеснік міністра адукацыі, навучэнцы каледжаў і студэнты ВНУ змогуць прыняць удзел у конкурсе "Мой уклад у будучыню краіны".-0-