Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Каля 400 ваеннаслужачых з 21 дзяржавы сталі ўдзельнікамі Армейскіх міжнародных гульняў у Брэсце

Грамадства 15.08.2019 | 16:04

15 жніўня, Брэст /Кар. БЕЛТА/. На палігоне Брэсцкі сёння адбылася ўрачыстая цырымонія ўзнагароджвання пераможцаў конкурсаў Армейскіх міжнародных гульняў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У цырымоніі прынялі ўдзел міністр абароны Беларусі Андрэй Раўкоў, міністр абароны Сербіі Аляксандр Вулін, намеснік міністра абароны Расіі Юнус-Бек Еўкураў, старшыня Брэсцкага гарвыканкама Аляксандр Рагачук, паслы Расіі і Кітая, кіраўнікі дэлегацый краін - удзельніц гульняў, ваеннаслужачыя.

На палігоне Брэсцкі ў час Армейскіх міжнародных гульняў з 3 па 15 жніўня адбыліся два конкурсы - "Снайперскі рубеж" і "Палярная зорка". Пераможцамі ў абодвух спаборніцтвах сталі каманды снайпераў і разведчыкаў з Беларусі. У цэлым жа ў спаборніцтвах прынялі ўдзел каля 400 ваеннаслужачых з 21 дзяржавы. Было разыграна каля 100 медалёў і кубкаў.

Няпростымі, але вельмі важнымі і цікавымі назваў праведзеныя спаборніцтвы Андрэй Раўкоў. Ён з цеплынёй вітаў удзельнікаў конкурсаў. "Сама ваша прысутнасць тут сведчыць аб тым, што вы лепшыя прадстаўнікі сваіх дзяржаў, сваіх Узброеных Сіл у гэтай прафесіі, спецыяльнасці. Упэўнены, што ўсе вы, нягледзячы на непрывычныя для многіх кліматычныя ўмовы і вельмі высокую канкурэнцыю, змаглі прадэманстраваць баявое майстэрства, высокую вывучку, уменне хутка і зладжана дзейнічаць у вельмі складаных умовах", - сказаў міністр абароны.

Андрэй Раўкоў адзначыў, што прапанаваная некалькі гадоў таму ініцыятыва расійскіх калег па правядзенні ваеннай алімпіяды атрымала шырокую падтрымку ў многіх дзяржаў. У гэтым годзе Армейскія міжнародныя гульні адзначаюць пяцігадовы юбілей. Упершыню ў Брэсце дэбютаваў конкурс сярод ваеннаслужачых падраздзяленняў спецыяльнага прызначэння "Палярная зорка", у якім спаборнічалі каманды Беларусі і Расіі. "Няма сумнення, што ў наступным годзе колькасць удзельнікаў гэтага конкурсу павялічыцца, і "Палярная зорка" стане не менш папулярнай, чым "Снайперскі рубеж", - выказаў меркаванне кіраўнік ваеннага ведамства.

"Армейскія гульні - гэта не толькі спаборніцтвы, спорт. У першую чаргу гэта знаёмства з перадавым вопытам калег, вывучэнне лепшых ваенных практык", - падкрэсліў намеснік міністра абароны РФ Юнус-Бек Еўкураў. Ён адзначыў ролю снайпераў і разведчыкаў як важных складнікаў узброеных сіл любой дзяржавы, падзякаваў арганізатарам за выдатна праведзеныя конкурсы Армейскіх міжнародных гульняў і пажадаў далейшых поспехаў ваеннаслужачым.

Пераможцам уручылі заслужаныя ўзнагароды. Перад удзельнікамі і гасцямі цырымоніі закрыцця Армейскіх міжнародных гульняў у Брэсце выступіў Ансамбль песні і танца двойчы Чырванасцяжнага Балтыйскага флоту.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Грамадства
Топ-навіны
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Дзень без аўтамабіля ў Мінску Дзень без аўтамабіля завяршае Еўрапейскі тыдзень мабільнасці, мэта якога - прыцягнуць насельніцтва да выкарыстання альтэрнатыў аўтамабільнаму транспарту.