Сцяг Аўторак, 23 ліпеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
19 чэрвеня 2024, 10:36

Каля 400 чалавек прымаюць удзел у другім Нацыянальным форуме па ўстойлівым развіцці ў Мінску

19 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Каля 400 чалавек прымаюць удзел у другім Нацыянальным форуме па ўстойлівым развіцці ў Мінску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

На форуме будзе не толькі абмяркоўвацца прагрэс па дасягненні Мэт устойлівага развіцця ў Беларусі, але і ажыццяўляцца абмен найлепшымі практыкамі ў галіне ўстойлівага развіцця. Запланавана выступленне нацыянальных каардынатараў па МУР краін СНД, а таксама прадстаўнікоў ААН.

Сярод асноўных тэм дыскусій - зялёны пераход да інклюзіўнага і ўстойлівага росту, сацыяльныя інавацыі і лічбавыя трансфармацыі, партнёрства бізнесу і дзяржавы ў інтарэсах устойлівага развіцця, разумныя гарады і ўстойлівыя рэгіёны будучыні.

Таксама ў час форуму запланавана ўзнагароджванне арганізацый і грамадзян Беларусі, якія ўнеслі значны ўклад у дасягненне МУР.-0-

Фота Паўла Арлоўскага
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі