Фота БЧ
5 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Унікальны перасовачны музей "Поезд Перамогі" завяршыў сваю работу ў Беларусі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-цэнтры БЧ.
Гісторыка-асветны і грамадска-патрыятычны праект рэалізаваны ў Беларусі ў рамках святкавання 80-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне Беларускай чыгункай сумесна з ААТ "Расійскія чыгункі" пры падтрымцы Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі і актыўным садзейнічанні Рэспубліканскага валанцёрскага цэнтра.
З 21 чэрвеня па 5 ліпеня перасовачны музей пабываў ва ўсіх абласных цэнтрах краіны і Мінску, дзе экспазіцыю наведалі каля 24 тыс. чалавек.
"У Беларусі праект рэалізуецца ўжо чацвёрты раз. За гэты час у перасовачным музеі пабывалі больш за 137 тыс. наведвальнікаў. Гэта чарговы раз пацвярджае, што беларусы памятаюць і шануюць герояў Вялікай Айчыннай вайны, якія адстаялі нашу незалежнасць і падарылі нам мірнае неба над галавой", - адзначылі ў прэс-службе БЧ.
Маршрут "Поезда Перамогі" быў складзены з улікам знамянальных і памятных дат, а таксама тэхнічнай магчымасці інфраструктуры беларускай магістралі.
Ва ўсіх гарадах дэманстрацыі экспазіцыі прайшлі ўрачыстыя мітынгі з удзелам прадстаўнікоў органаў выканаўчай улады, ветэранаў вайны і працы, работнікаў прадпрыемстваў розных галін, а таксама навучэнскай моладзі, у тым ліку прадстаўнікоў патрыятычных клубаў.
У месцах работы перасовачнага музея была арганізавана фотазона - дзеючы паравоз, стылізаваны пад лакаматыў Поезда Перамогі 1945 года, на фоне якога можна было зрабіць памятнае фота.
Праект атрымаў шматлікія станоўчыя водзывы. Мультымедыйныя рашэнні, рэалістычныя постаці, аўдыя- і відэасуправаджэнне далі магчымасць акунуцца ў эпоху ваеннага ліхалецця, перажыць эмоцыі і пачуцці нашых суайчыннікаў, на долю якіх выпалі страшныя выпрабаванні.
"Беларуская чыгунка выказвае падзяку за садзейнічанне ў рэалізацыі праекта Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Міністэрству адукацыі, Міністэрству ўнутраных спраў, Міністэрству аховы здароўя, Міністэрству па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскаму валанцёрскаму цэнтру, Мінгарвыканкаму і абласным выканаўчым камітэтам, а таксама арганізатарам ад Расійскай Федэрацыі: ААТ "Расійскія чыгункі", Міністэрству навукі і вышэйшай адукацыі, творчай майстэрні "Неўскі баталіст" і медыягрупе "Чырвоны квадрат", - адзначылі ў прэс-цэнтры.
Далей унікальны перасовачны музей адправіцца ў Расійскую Федэрацыю.-0-