Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
07 мая 2018, 15:27

Каля 1,1 тыс. км берагавой лініі прыведзена ў парадак у час акцыі "Чысты вадаём"

7 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Каля 1,1 тыс. км берагавой лініі вадаёмаў і вадацёкаў прыведзена ў парадак у час рэспубліканскай акцыі "Чысты вадаём", якая прайшла ў Беларусі з 27 красавіка па 4 мая, паведаміла БЕЛТА прэс-сакратар Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў Вольга Дзмітрыева.

Сумесна з работнікамі БТПР парадак на вадаёмах краіны дапамагалі наводзіць прадстаўнікі розных ведамстваў і арганізацый: Савета Рэспублікі, Міністэрства ўнутраных спраў, Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце, Следчага камітэта, БРСМ і інш. Таксама актыўны ўдзел у акцыі прынялі рыбаловы і проста неабыякавыя грамадзяне.

Усяго ў мерапрыемствах акцыі паўдзельнічалі амаль 6 тыс. чалавек. Агульнымі намаганнямі ў парадак прыведзена каля 1,1 тыс. км берагавой лініі вадаёмаў і вадацёкаў. Сабрана і вывезена звыш 700 куб. м смецця.

Арганізатарам акцыі "Чысты вадаём" традыцыйна выступае РДГА "БТПР".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі