Калектыў Беларускага тэлеграфнага агенцтва прыняў удзел у рэспубліканскай акцыі "Лес! Дабро! Парадак!". Удзельнікі мерапрыемства высадзілі маладыя дрэвы ў лесе Стаўбцоўскага раёна. Агульная справа аб'яднала супрацоўнікаў інфармацыйнага агенцтва і спецыялістаў Стаўбцоўскага лясгаса. Падрабязнасці сённяшняга мерапрыемства ў рэпартажы са Стаўбцоўскага раёна.
Перад высадкай дрэў калектыў БЕЛТА ў Стоўбцах усклаў кветкі да манумента Брацкай магілы воінаў Савецкай арміі і партызан, якія загінулі за Радзіму ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Пасля гэтага працоўны дэсант перамясціўся ў лес, дзе работнікам розных падраздзяленняў інфармацыйнага агенцтва трэба было разам высадзіць маладыя дрэвы.
"Наш калектыў ужо другі год працуе ў Стаўбцоўскім раёне. Нягледзячы на тое што сёння рабочы дзень, на акцыю прыехала вялікая каманда, каля 50 чалавек. Мы пасадзілі амаль 10 тыс. саджанцаў на плошчы 2 га - сасну і елку. Мы прыедзем сюды яшчэ, кожны год БЕЛТА будзе саджаць лес", - адзначыла генеральны дырэктар БЕЛТА Ірына Акуловіч.

Падзяліўшыся па парах, работнікі высаджвалі маладыя дрэвы. Адзін з дапамогай спецыяльнага інструмента рабіў у зямлі лунку, у якую другі апускаў саджанцы. За некалькі гадзін запланаваны фронт работ быў выкананы.
"Сімвалічна, што калектыў БЕЛТА прыехаў садзіць лес менавіта 26 красавіка, у гадавіну трагедыі на Чарнобыльскай АЭС. Таму што лес - гэта лёгкія, гэта здароўе нашай планеты. Мы дакрануліся да гэтага здароўя, каб яно было адноўлена", - адзначыў намеснік генеральнага дырэктара БЕЛТА Дзмітрый Мазго.
Побач з вопытнымі журналістамі працавалі і маладыя спецыялісты. Арцём Апановіч менш за год працуе ў БЕЛТА. "Такія мерапрыемствы - выдатная магчымасць сустрэцца з калегамі ў нефармальнай абстаноўцы, лепш пазнаць адзін аднаго. Работа ў такіх умовах і з такой камандай - сапраўднае задавальненне", - падкрэсліў карэспандэнт.

Падзялілася ўражаннямі і начальнік аддзела рэкламы і маркетынгу БЕЛТА Марта Альхоўская: "Другі год я ўдзельнічаю ў такіх акцыях з БЕЛТА. Вельмі ганаруся тым, што з'яўляюся часткай вялізнай каманды, якая ўносіць уклад у аднаўленне лесу. Акрамя карысці для прыроды такія акцыі - унікальная магчымасць класна правесці час, паразмаўляць з калегамі".

Пасля добра праведзенай работы калектыў БЕЛТА адправіўся ў мемарыяльную сядзібу Акінчыцы, у якой у 1882 годзе нарадзіўся вялікі беларускі класік Якуб Колас. На тэрыторыі сядзібы размяшчаюцца адноўлены дом, свіран, калодзеж і склеп. Сярод экспанатаў ёсць прадметы сялянскага побыту, у тым ліку аналагі тых, што не захаваліся да нашых дзён.

БЕЛТА.-0-
Фота Таццяны Матусевіч