Фота з архіва
27 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Каля 1 тыс. пераможцаў алімпіяд у рэгіянальных універсітэтах могуць быць залічаны ў ВНУ без экзаменаў, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Міністэрства адукацыі.
Універсітэцкія алімпіяды праводзіліся ў 21 установе вышэйшай адукацыі краіны.
Для ўдзелу ў заключным этапе было зарэгістравана 4,7 тыс. абітурыентаў, прыняло ўдзел - 3,1 тыс. У ліку пераможцаў амаль 1 тыс. чалавек.
"Аналіз вынікаў паказвае высокую паспяховасць пераможцаў алімпіяд: больш за 85 працэнтаў маюць сярэдні бал атэстата і адзнаку па профільным прадмеце 8 і вышэй", - адзначылі ў Мінадукацыі.
Усе пераможцы алімпіяд рэкамендаваны да залічэння без уступных іспытаў.-0-