![Фота Пасольства Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі Фота Пасольства Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі](https://blr.belta.by/images/storage/news/with_archive/2024/000022_1709299891_128708_big.jpg)
Фота Пасольства Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі
1 сакавіка, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Служба хуткай медыцынскай дапамогі Калінінградскай вобласці атрымала з Беларусі два новыя рэанімабілі на базе МАЗ-365022 класа C, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага пасольства ў Расіі.
"Беларускія рэанімабілі поўнасцю гатовы кругласутачна ратаваць жыцці калінінградцаў. Яны прайшлі тэхнічнае абслугоўванне, пастаўлены на ўлік у ГІБДР. Праверана і гатова да работы ўсё медыцынскае абсталяванне", - адзначылі ў дыпмісіі.
Цырымонія перадачы ключоў вадзіцелям адбылася на пляцоўцы перад Рэгіянальным цэнтрам хуткай медыцынскай дапамогі і медыцыны катастроф. Аўтамабілі былі набыты на кошт сродкаў абласнога бюджэту па рэгіянальнай дзяржпраграме "Ахова здароўя".-0-