Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Калінін: у Беларусі вырашаецца пытанне аб пашырэнні бязвізавай прасторы

Грамадства 22.12.2017 | 17:34
Анатоль Калінін
Анатоль Калінін

22 снежня, Гомель /Кар. БЕЛТА/. Цяпер прымаецца рашэнне аб пашырэнні бязвізавай прасторы Беларусі. Аб гэтым сёння ў час цырымоніі ўручэння вымпела, які пераходзіць Гомелю як лепшаму абласному гораду па добраўпарадкаванні, паведаміў намеснік прэм'ер-міністра Анатоль Калінін, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Цяпер на завяршальнай стадыі ўзгаднення знаходзіцца праект указа кіраўніка дзяржавы, які датычыцца ўстанаўлення бязвізавага парадку ўезду і выезду замежных грамадзян. Размова ідзе пра Брэст і Гродна, а таксама прылеглыя да іх тэрыторыі, дзе бязвізавы рэжым будзе прадоўжаны да 10 дзён", - сказаў віцэ-прэм'ер. У далейшым гэты тэрмін таксама можа быць павялічаны, дадаў ён.

Паводле слоў Анатоля Калініна, гэтыя меры будуць садзейнічаць павелічэнню патоку замежных турыстаў у Беларусь.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Грамадства
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Графік работы ўстаноў аховы здароўя ў снежаньскія выхадныя і святы У Беларусі зменены графік работы ўстаноў аховы здароўя ў выхадныя і святочныя дні ў снежні 2018 года.