29 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Аб тым, калі ў Беларусі спыніцца вецер і дождж, карэспандэнту БЕЛТА расказалі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
"Дажджы захаваюцца ў бліжэйшыя суткі, толькі заўтра днём яны будуць кароткачасовыя. Моцны вецер у сваю чаргу захаваецца да раніцы 30 ліпеня, - растлумачылі сіноптыкі. - Такое надвор'е звязана з праходжаннем па тэрыторыі Беларусі цыклону. Ён рухаецца з захаду на ўсход".
Сёння ў многіх раёнах краіны прагназуецца ўзмацненне ветру парывамі 15-22 м/с, месцамі - да 25-27 м/с. На большай частцы тэрыторыі краіны чакаюцца дажджы, у многіх раёнах моцныя. У асобных раёнах навальніцы. Тэмпература паветра на ўсходзе складзе ад 14 градусаў да плюс 24 градусаў на паўднёвым захадзе.-0-