Сцяг Нядзеля, 5 студзеня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
03 студзеня 2025, 11:11

Калі прызнаецца, што дзеці знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы? Саўмін зацвердзіў парадак

Фота з архіва
Фота з архіва
3 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пастановай Савета Міністраў ад 30 снежня 2024 года нумар 1055 зацверджаны парадак прызнання, калі дзеці знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы і маюць патрэбу ў дзяржаўнай абароне, а таксама ўстаноўлены крытэрыі і паказчыкі сацыяльна небяспечнага становішча. Адпаведны дакумент апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

Дакументам вызначаюцца парадак выяўлення дзяцей, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, парадак вядзення іх уліку, парадак і тэрміны правядзення абследавання ўмоў жыцця і выхавання гэтых дзяцей, забеспячэння кантролю за ўмовамі іх утрымання, выхавання і адукацыі, парадак прызнання, што такія дзеці знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы і маюць патрэбу ў дзяржаўнай абароне, а таксама парадак іх вяртання бацькам.

Так, да крытэрыяў сацыяльна небяспечнага становішча адносяцца выпадкі, калі бацькамі або адным з іх не задавальняюцца асноўныя жыццёвыя патрэбнасці дзіцяці, не забяспечваецца нагляд за паводзінамі дзіцяці і яго ладам жыцця, у выніку чаго яно ўчыняе дзеянні, што маюць прыкметы адміністрацыйнага правапарушэння ці злачынства, а таксама сітуацыі, пры якіх бацькі або іншыя людзі, якія ўдзельнічаюць у выхаванні і ўтрыманні дзіцяці, вядуць амаральны лад жыцця, што аказвае шкоднае ўздзеянне на дзіця, злоўжываюць сваімі правамі ці жорстка абыходзяцца з дзецьмі, у сувязі з чым мае месца небяспека для жыцця або здароўя дзіцяці. Кожнаму крытэрыю адпавядае шэраг паказчыкаў сацыяльна небяспечнага становішча дзяцей.

Пастановай рэгулюецца работа арганізацый па прызнанні, калі дзеці знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы і маюць патрэбу ў дзяржаўнай абароне, вызначаецца парадак выяўлення дзяцей, у сем'ях якіх ёсць крытэрыі і паказчыкі сацыяльна небяспечнага становішча, і правядзення сацыяльнага расследавання, устанаўліваецца парадак прыняцця рашэння аб наяўнасці ў сям'і дзіцяці крытэрыяў і паказчыкаў сацыяльна небяспечнага становішча, кантроль за яго выкананнем і спыненне яго выканання. Дакумент таксама вызначае парадак прыняцця рашэння аб адабранні дзіцяці і ўліку дзяцей, калі прызнана, што яны знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы і маюць патрэбу ў дзяржабароне, устанаўлівае нормы рэалізацыі мерапрыемстваў па ўстараненні крытэрыяў і паказчыкаў сацыяльна небяспечнага становішча, выканання плана абароны правоў і законных інтарэсаў дзіцяці, указвае ўмовы прыняцця рашэнняў аб вяртанні дзіцяці бацькам, аб звароце ў суд з іскам аб пазбаўленні бацькоўскіх правоў, аб адабранні дзіцяці без пазбаўлення бацькоўскіх правоў і аб спыненні выканання рашэння аб адабранні дзіцяці.

Рашэнні аб прызнанні, што дзеці знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, прынятыя да ўступлення ў сілу пастановы, падлягаюць перагляду камісіямі па справах непаўналетніх гарадскіх, раённых выканаўчых камітэтаў, мясцовых адміністрацый раёнаў у гарадах на працягу шасці месяцаў пасля ўступлення дакумента ў сілу. Абласным і Мінскаму гарадскому выканаўчым камітэтам даручана прыняць меры па рэалізацыі пастановы. Дакумент уступіў у сілу з 1 студзеня.-0-

Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі