Фота Беларускага саюза архітэктараў
5 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі саюз архітэктараў у гэтым годзе адзначае 90-годдзе з дня заснавання - знамянальнай даце будзе прысвечаны XVI Нацыянальны фестываль архітэктуры, які пройдзе з 17 верасня па 25 кастрычніка. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў грамадскім аб'яднанні.
Адным з ключавых мерапрыемстваў праграмы фестывалю стане праводзімы ўжо дзявяты раз рэспубліканскі мастацкі конкурс дзіцячай творчасці "Архітэктура роднага краю вачамі дзяцей". Заснавальнікам конкурсу выступае Беларускі саюз архітэктараў. Тэмамі заяўлены наступныя арыенціры для юных творцаў: "Я і мой горад, вёска", "Якім я хацеў бы (хацела б) бачыць сваю школу, студыю", "Архітэктура будучыні", "Любімы куток майго горада, вёскі", "Горад, які я мару пабудаваць".
Як адзначылі ў Беларускім саюзе архітэктараў, сярод мэт конкурсу - выхаванне ў падрастаючым пакаленні патрыятычных пачуццяў да Радзімы, праяўленне імі творчых здольнасцей, прыцягненне ўвагі да прыгажосці роднага краю і яго архітэктуры, прывіванне любові да месца, дзе нарадзіўся і вырас.
Конкурс адкрыты для ўсіх жадаючых ад 7 да 16 гадоў. Удзельнікі падраздзяляюцца на тры ўзроставыя групы: малодшая - 7-9 гадоў, сярэдняя - 10-13 гадоў і старэйшая - 14-16 гадоў. У кожнай узроставай групе журы вызначыць траіх пераможцаў. Інфармацыя аб выніках і конкурсныя работы пераможцаў будуць размешчаны на сайце ГА "БСА", на старонках у сацсетках і ў рэспубліканскім Доме архітэктара. Больш падрабязная інфармацыя - у палажэнні конкурсу на bsa.by.
XVI Нацыянальны фестываль архітэктуры арганізуецца пры падтрымцы Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва, Міністэрства адукацыі, Міжнароднага саюза архітэктараў, Міжнароднай асацыяцыі саюзаў архітэктараў і прызначаны павысіць цікавасць грамадства да дасягненняў сучаснай архітэктуры.-0-