Кацярына Жучэнка
Навіны сюжэта
"Праект "Беларусы ў кадры" на YouTube-канале БЕЛТА"
Калі Кацярына Жучэнка плануе чарговую выставу, найперш думае аб тым, як і чым яе карціны змогуць дапамагчы людзям. У тым, што гэта рэальна, мастачка не сумняваецца, паколькі аднойчы мастацтва вылечыла яе саму ад цяжкага перажывання страты і натхніла адкрыць у сабе зусім новыя грані. Чаму паход на выставу можа замяніць сустрэчу з псіхолагам, як можна "чытаць" карціны і навошта варта браць з сабой у мастацкія музеі дыктафон, расказвае мастачка.
"Трэба было дазволіць сабе маляваць алеем"
Праз многія дзіцячыя ўспаміны дызайнера і мастака Кацярыны Жучэнка пункцірнай лініяй праходзіць мастацтва. Вось яна, яшчэ малая, гартае маляўнічую кнігу іканаграфіі Беларусі, вось - бярэ ў рукі альбом з рэпрадукцыямі работ Карла Брулова. На падаконніку - літровы слоік з пэндзлямі, з якіх вымыць старую фарбу ўжо немагчыма. У тумбачцы - набор акварэлі "Ленінград" у белай скрынцы. У куце - забыты эцюднік. Некалі бацька Каці пісаў на ім, але са з'яўленнем дзяцей вольнага часу стала менш. А вось і сам тата - з карцінай у руках, якая яшчэ пахне фарбай.
"Ён працаваў на заводзе "Луч". Часам маляваў свае карціны там жа, у кабінеце, у абедзенны час. У таты атрымліваліся цудоўныя работы алеем, і мне здавалася, што гэта вельмі складаны матэрыял, падуладны толькі прафесіяналам. У тым ліку і таму, напэўна, я доўгі час не адважвалася за яго ўзяцца", - гаворыць Кацярына.
Ёсць у гэтага і яшчэ адно тлумачэнне: бацька памёр вельмі рана. Алейныя фарбы відавочна нагадвалі пра страту, з якой дачка доўгія гады не магла змірыцца.
У мастацкую школу за ведамі наша гераіня ўсё ж пайшла, але на шмат гадоў пазней, калі паспела папрацаваць ужо і канструктарам-мадэльерам, і выкладчыкам гэтай дысцыпліны, і як вэб-дызайнер. Але аднойчы раптам адчула моцную патрэбнасць навучыцца маляваць менавіта алейнымі фарбамі.
"Многія знаёмыя не разумелі, навошта мне мастацкая школа ў такім узросце. Думалі, што планую зарабляць на карцінах. Мне і самой на той момант было складана растлумачыць сваё жаданне. Проста адчувала, што трэба зрабіць менавіта так. Цяпер разумею: курс па алеі быў неабходны, каб дазволіць сабе працаваць з ім. Так я аднавіла сувязь з бацькам, змірылася з яго раннім адыходам і адкрыла новыя грані сябе", - упэўнена мастачка.
"Тата заўсёды мяне падтрымліваў. Помню, пасля 9-га класа я вырашыла паступаць на канструктара-мадэльера ў тэхналагічны каледж, для гэтага трэба было здаць экзамен па акадэмічным малюнку. Тата сам зрабіў мальберт, каб я магла маляваць дома з натуры. А сам у гэты час стаяў у мяне за спінай і, здавалася, вельмі ганарыўся мной", - успамінае Кацярына.
З першага разу ў каледж яна не паступіла. Праваліла той самы акадэмічны малюнак. Спатрэбіўся яшчэ год старанных заняткаў з рэпетытарам, каб дзяўчына ўсё ж змагла вучыцца прафесіі канструктара-мадэльера.
"Зразумела, што цяпер магу памерці"
Кацярына Жучэнка прызнаецца: першы час пасля заканчэння мастацкай школы ў яе быў комплекс самазванца.
"Напрыклад, я чакала амаль 10 месяцаў магчымасці зрабіць другую выставу. Пляцовак, дзе можна паказаць свае работы, няшмат, але яны ёсць. Калі нестандартна падысці да выбару месца, можна не чакаць месяцамі. Напрыклад, адзін мастак арганізаваў выставу ў барбершопе, другі - у вітрынах гандлёвага цэнтра, - расказвае Кацярына. - Хоць, вядома, ёсць і больш традыцыйныя месцы: шэраг галерэй, Палац мастацтва, Нацыянальны цэнтр сучаснага мастацтва".
Кацярына таксама вельмі нестандартна падышла да выбару галерэі для новай выставы. Яе праект "Вузельчыкі на памяць" да 15 лістапада можна будзе ўбачыць у Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі.
Ідэя выставы прыйшла да яе выпадкова. Аднойчы мастачка пачала выдаляць лішнія фота ў тэлефоне і... не змагла прадоўжыць.
"Я зразумела, што гэтыя дзіўныя на першы погляд здымкі - частка будынка, таблічка на адчыненых дзвярах "Праходу няма" і іншыя - мяне нечым моцна чапляюць. За кожным з гэтых фота стаяла нейкая думка, важнае ўсведамленне. Фактычна гэтыя здымкі сталі маімі "вузельчыкамі на памяць". Даследаванне феномена маментальнага ўспрымання было закладзена ў аснову праекта. Цэлы год я збірала сітуатыўныя фота, усведамляла іх пасыл, і для фіксацыі выніку пісала хуткія эцюды - у абедзенны перапынак у рабочым кабінеце, як некалі тата", - праводзіць паралель Кацярына.
"Выстава - гэта вынік праекта. З ёю ў мяне звязана амаль трагічная гісторыя. У двары будынка, дзе я працую, актыўна ідзе рамонт. Была цёплая восень, мы адчынілі вокны, а ў той дзень, як высветлілася пазней, будаўнікі нешта мазалі чорнай гідраізаляцыяй. Увечары зразумела, што адчуваю сябе дрэнна. У хуткім часе высветлілася, што гэта алергія, пачынаецца ацёк гартані. Пакуль ішла дадому, думала, што тэарэтычна якраз цяпер магу памерці. І аказалася, што я перажываю ўсяго пра дзве рэчы: пакіну сына без мамы і не паспею закончыць новую выставу. Калі прыйшла дадому, найперш усё сказала мужу, дзе ляжаць грошы, якія я адклала на водпуск, і папрасіла, каб ён у любым выпадку зрабіў гэту выставу. Так я зразумела, што для мяне важна на гэты момант", - удакладняе Кацярына.
"Карціны ведаюць адказ"
Мастачка ўпэўнена, што мастацтвам можна лячыць душу. А паглыбленне ў карціну здольна нават замяніць сеанс у псіхолага.
"Мастацтва здольна даць адказы на ўсе нашы пытанні. Трэба толькі навучыцца паглыбляцца ў карціны. Як гэта раблю я? Выбіраю на выставе тую, якая прыцягвае больш за ўсё. Спыняюся перад ёю і пытаюся ў сябе: чым яна чапляе, хто або што я на гэтым палатне? Чаму ідэнтыфікую сябе менавіта з гэтым персанажам або рэччу? А калі б гэта карціна была кадрам з фільма, то што адбылося б далей? Я ціха ўслых адказваю сабе на гэтыя пытанні, запісваючы на дыктафон. Потым нанава слухаю ў спакойнай абстаноўцы і заўсёды знаходжу патрэбныя адказы, усведамляю нешта важнае", - запэўнівае Кацярына.
Яна ўспамінае, як аднойчы ў Нацыянальным мастацкім музеі адна з карцін настолькі захапіла ўвагу, што давялося другі раз купіць білет на гэту выставу - выключна дзеля аднаго палатна.
"Паўгадзіны стаяла і раўла каля гэтай карціны. Усё спрабавала зразумець, чаму, тэма ж на ёй была адлюстравана не самая блізкая для мяне - раздзяленне дзяцей і бацькоў у час Вялікай Айчыннай вайны. І толькі потым высветлілася, што ў нашым родзе ёсць гісторыя: мая бабуля трапіла ў канцлагер замест сваёй мамы, іх раздзялілі. Бабуля ніколі не расказвала пра гэта, як і пра многія іншыя моманты. Думаю, людзі, якія перажылі вайну, такім чынам абараняюць нас ад балючых перажыванняў", - разважае Кацярына.
Верачы ў тэрапеўтычнасць мастацтва, яна і свае экспазіцыі робіць такімі, каб кожны, хто прыйшоў на іх, змог "палячыцца". Напрыклад, цяперашні праект "Вузельчыкі на памяць" прапануе пагуляць, каб знайсці ў падсвядомасці адказы на актуальныя пытанні.
"Кіруючыся інструкцыяй, кожны зможа завязаць свой "вузельчык" метафарычна і нават фізічна. Кожную карціну я называю тым самым "пасланнем", калі чалавек у складаны час просіць вышэйшыя сілы даць знак. Напрыклад, у мяне ёсць работа, дзе намаляваны прыадкрытыя дзверы, на ручцы якіх таблічка "Праходу няма!". Калі б менавіта гэта карціна прыцягнула мяне, я спытала б у сябе: што ты бачыш - адчыненыя дзверы або таблічку з забаронай ісці наперад? Гэта як у жыцці: адзін бачыць магчымасці там, дзе іншы - абмежаванні. За кожнай маёй работай стаіць гісторыя, якую можна прачытаць. Але яны схаваны, каб кожны глядач змог спачатку пайсці за сваімі думкамі і адчуваннямі. Цікава, што, паводле водгукаў наведвальнікаў, праект і выстава, як і было задумана, становяцца тэрапеўтычнай прасторай. Прыкладна ў 80 працэнтаў наведвальнікаў гісторыя, звязаная з эцюдам, супала з іх станам і дала падказку па хвалюючым пытанні", - адзначае аўтар работ.
Гэту выставу Кацярына дапоўніла новым, вельмі асабістым артаб'ектам "Артэфакты". На яе думку, ён стаў працягам і паралельным напрамкам даследавання памяці і жыцця тут і цяпер, каштоўнасці простых момантаў, блізкіх і зразумелых усім.
"Праз работы я заўсёды стараюся данесці нейкую важную думку. Хачу даць магчымасць людзям не толькі паглядзець на карціны, але пра нешта задумацца, нешта зразумець пра сябе. Напэўна, гэта і мая асабістая патрэбнасць. Калі працую над чарговым праектам, паралельна разбіраюся і ў сабе", - расказвае Кацярына Жучэнка.
Яна адзначае, што мастакі кожны год з вялікім нецярпеннем чакаюць дзвюх вялікіх культурных падзей - фестываль мастацтва "Арт-Мінск" і выставу-продаж работ маладых майстроў "Асенні салон": "Паказаць свае карціны на гэтых фестывалях хацелі б, вядома, многія. Але канкурэнцыя вельмі вялікая, узровень работ, якія куратары адбіраюць, вельмі высокі. У гэтым годзе было пададзена больш за тысячу заявак, а ўдзельнікамі сталі ўсяго 210 мастакоў. Магчыма, калі-небудзь сярод іх апынуся і я. А пакуль прадумваю новыя праекты, даследую і пашыраю свой дыяпазон як мастака. Напрыклад, вяртаючыся да сваёй першай адукацыі мадэльера-канструктара, я дадаю тканіну і шыццё як медыум у сваіх работах. У прыватнасці, ва "Вузельчыках на памяць" з’явілася вяроўка - як адсыл да чырвонай ніткі-абярэга на запясці і ніці жыцця.
Паралельна Кацярына цікавіцца сумежнай прафесіяй - куратар выстаў. У дзвюх групавых выставах "Глыбіня 2.0" і "Стварэнне" яна выступіла не толькі як мастак, але і як адзін з арганізатараў.
"Я не магу сябе назваць куратарам, - прызнаецца Кацярына. - Але работа над арганізацыяй выстаў дала мне магчымасць ацаніць той аб'ём працы, які кладзецца на плечы куратараў вялікага маштабу. Вы проста не ўяўляеце, колькі разнапланавых момантаў трэба помніць! Гэта вельмі карысны вопыт, які дапамог мне прайсці праз некаторыя бар'еры і страхі. Калі адказваеш не толькі за сябе, але і за іншых мастакоў, то выбару няма - даводзіцца ісці туды, дзе некамфортна".
Праект створаны за кошт сродкаў мэтавага збору на вытворчасць нацыянальнага кантэнту
Алена ІВАШКА,
Фота Раміля НАСІБУЛІНА,
БЕЛТА.-0-

"Тады я нават не прадстаўлялася мастаком. Калі рыхтавала сваю першую выставу, вельмі хвалявалася. У нас у арт-сферы даволі высокая планка, таму навічку заяўляць пра сябе няпроста. Перажывала, як работы ўспрымуць гледачы. Комплекс самазванца знік, калі я вырашыла не траціць час на тое, каб сядзець і баяцца, а пачаць дзейнічаць. Таму проста занялася пошукам месца пад першую выставу. У выніку знайшла яго ў кафэ", - расказвае яна.
І ўдакладняе, што паказваць работы ў такіх месцах - прывычна для мастакоў. Праўда, падыходзячых кафэ не так шмат, таму "выставачны ліст чакання" там можа аказацца доўгім.

"Мастацтва здольна даць адказы на ўсе нашы пытанні.
Трэба толькі навучыцца паглыбляцца ў карціны".