Фота з архіва
4 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Калі і куды звяртацца за назначэннем сямейнага капіталу, расказалі ў прэс-службе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, паведамляе БЕЛТА.
У Мінпрацы нагадалі, што сямейны капітал назначаецца сем'ям пры нараджэнні (усынаўленні, удачарэнні) трэцяга або наступнага дзіцяці. З 1 студзеня 2025 года памер сямейнага капіталу складае Br33 275.
Так, за назначэннем сямейнага капіталу можна звярнуцца ў службу "адно акно" мясцовага выканкама ў любы час на працягу 18 гадоў пасля нараджэння (усынаўлення, удачарэння) трэцяга або наступнага дзіцяці. Рашэнне аб назначэнні (адмове ў назначэнні) сямейнага капіталу прымаецца ў месячны тэрмін з дня падачы заявы.
Для гэтага неабходны заява, пашпарт, пасведчанні аб нараджэнні ўсіх непаўналетніх дзяцей. Для поўных сем'яў спатрэбіцца таксама пасведчанне аб шлюбе і дакумент, які засведчвае асобу мужа (жонкі). Для няпоўных сем'яў - пасведчанне аб смерці жонкі (мужа), копія рашэння суда аб скасаванні шлюбу альбо пасведчанне аб скасаванні шлюбу (ці ж іншы дакумент, які пацвярджае катэгорыю няпоўнай сям'і, напрыклад пашпарт, у якім няма адзнакі аб рэгістрацыі шлюбу). Пры ўсынаўленні - копія рашэння суда аб усынаўленні (удачарэнні).-0-