Фота з архіва
Навіны сюжэта
"Праект "Краіна гаворыць""
25 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Каледжы Беларусі прынялі больш за 30 тыс. чалавек на ўзровень прафтэхадукацыі ў гэтым годзе, расказала намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення прафесійнай адукацыі - начальнік упраўлення прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі Міністэрства адукацыі Аляксандра Пятрова ў праекце БЕЛТА "Краіна гаворыць".
"Наша сумесная работа са СМІ і прадпрыемствамі дае стабільныя вынікі, таму што прыёмныя паказчыкі ў нас практычна не мяняюцца. Мы планавалі прыняць 38 тыс. чалавек на ўзровень сярэдняй спецыяльнай адукацыі і паспяхова гэта зрабілі - лічба прыкладна такая ж, як і ў мінулым годзе. Пры гэтым мы зноў павялічылі долю бюджэтнікаў - цяпер амаль 30 тыс. студэнтаў вучацца за кошт бюджэту. Гэта на 1 тыс. больш, чым у мінулым годзе. Гэта важна, паколькі дзяржава ўкладвае сродкі менавіта ў падрыхтоўку патрэбных спецыялістаў", - расказала Аляксандра Пятрова.
Аляксандра Пятрова падкрэсліла, што каледжы не абмяжоўваюцца сярэдняй спецыяльнай адукацыяй, ёсць яшчэ і прафесійна-тэхнічная, накіраваная на падрыхтоўку спецыялістаў, запатрабаваных у эканоміцы краіны. У Беларусі 23 жніўня завяршыўся асноўны прыём дакументаў у каледжы на атрыманне ПТА - на гэтым узроўні прынята больш за 30 тыс. чалавек.
Фарміраванне лічбаў прыёму адбываецца на аснове заказу кадраў, які праходзіць праз аўтаматызаваныя сістэмы і дагаворы з каледжамі. "Мы дакладна бачым, колькі бюджэтнікаў патрабуецца краіне, і менавіта на гэтыя спецыяльнасці павялічваем прыём. У той жа час мы скарацілі набор на платныя месцы, дзе, як правіла, балы вышэйшыя", - адзначыла Аляксандра Пятрова.-0-
*Праект створаны за кошт сродкаў мэтавага збору на вытворчасць нацыянальнага кантэнту