ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Чацвер, 29 ліпеня 2021
Мінск Малавоблачна +18°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
21 чэрвеня 2021, 13:44

Кадлубай: адзін з асноўных напрамкаў дзяржпалітыкі - падтрымка моладзі ў атрыманні адукацыі

Падчас круглага стала
Падчас круглага стала

21 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Адным з асноўных напрамкаў дзяржаўнай палітыкі стала падтрымка моладзі ў атрыманні адукацыі. Аб гэтым падчас круглага стала ў прэс-цэнтры БЕЛТА паведаміў намеснік міністра адукацыі Аляксандр Кадлубай.

"Адным з асноўных напрамкаў дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі з'яўляецца дзяржаўная падтрымка моладзі ў атрыманні адукацыі. Безумоўна, адукацыя ў нашай краіне - самая буйная галіна. У ёй функцыянуе звыш 7 тыс. устаноў адукацыі, у якіх навучаюцца больш за 3 млн дзяцей, навучэнцаў, студэнтаў і слухачоў, занята амаль 400 тыс. работнікаў. Дзяржава гарантуе маладым грамадзянам атрыманне бясплатнай агульнай сярэдняй, прафесійна-тэхнічнай, спецыяльнай адукацыі, дадатковай адукацыі моладзі, а на конкурснай аснове - бясплатнай сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай адукацыі", - расказаў Аляксандр Кадлубай.

Навучэнцы, якія атрымліваюць агульную сярэднюю і спецыяльную адукацыю, маюць права на бясплатны праезд, немалаважная форма падтрымкі студэнцкай моладзі - выплата стыпендый, найбольш адораным і паспяховым выплачваецца прэзідэнцкая або імянная стыпендыі.

"Для атрымання першай вышэйшай адукацыі на платнай аснове ёсць магчымасць атрымання крэдыту на льготных умовах. Пры паспяховай вучобе платнікам прадастаўляюцца скідкі ў памеры да 60 працэнтаў ад кошту навучання. Акрамя таго, яны могуць разлічваць на перавод на навучанне за кошт бюджэтных сродкаў. Дарэчы, па паказчыках у сферы адукацыі Беларусь трывала замацавалася ў групе найбольш развітых краін. Аб прэстыжнасці і якасці адукацыі сведчыць і рост экспарту адукацыйных паслуг - больш за 27 тыс. замежных грамадзян са 109 краін выбралі для навучання нашы ўстановы адукацыі", - адзначыў намеснік міністра.

Аляксандр Кадлубай падкрэсліў, што сістэма адукацыі дапамагае маладым людзям арыентавацца ў складаным і нестабільным свеце, у выбары правільнай светапогляднай пазіцыі. "Для гэтага разам з традыцыйнымі ўкараняюцца новыя падыходы ў выхаваўчай рабоце, заснаваныя на перадавым педагагічным вопыце. Калі маладыя людзі заняты канкрэтнай, карыснай ім і грамадству працай, мінімізуюцца негатыўныя з'явы ў маладзёжным асяроддзі. У іх выпрацоўваюцца самастойнасць і адказнасць. Прычым адказнасць і за сваю справу, і ў цэлым за краіну", - дадаў ён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі