Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

Качанава, Зіноўскі і Святлоў удастоены падзякі Прэзідэнта за падрыхтоўку Усебеларускага народнага сходу

Грамадства 01.11.2016 | 12:37
Наталля Качанава і Андрэй Кабякоў
Наталля Качанава і Андрэй Кабякоў

1 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў сёння ўручыў падзякі Прэзідэнта шэрагу службовых асоб за падрыхтоўку пятага Усебеларускага народнага сходу на высокім арганізацыйным узроўні, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Падзякі Прэзідэнта ўдастоены намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Наталля Качанава, міністр эканомікі Уладзімір Зіноўскі, міністр культуры Барыс Святлоў, а таксама намеснік кіраўніка Апарату Савета Міністраў Беларусі Аляксей Цвяткоў.

Міністр эканомікі Уладзімір Зіноўскі і прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў

Міністр культуры Барыс Святлоў і прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў

Намеснік кіраўніка Апарату Савета Міністраў Беларусі Аляксей Цвяткоў і прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў

"Адзначана праведзеная работа па арганізацыі гарачай лініі народнага веча, асвятленні мерапрыемства ў сродках масавай інфармацыі і арганізацыі разнапланавай культурнай праграмы для дэлегатаў", - сказаў Андрэй Кабякоў, уручаючы падзякі.

Усяго сёння дзяржузнагароды атрымалі 94 чалавекі. Гэта работнікі будаўнічай галіны, прамысловасці, падатковых органаў, аховы здароўя, сродкаў масавай інфармацыі, адукацыі, навукі і культуры. Яны ўдастоены ўзнагарод за шматгадовую плённую працу, узорнае выкананне службовых абавязкаў, высокі прафесіяналізм.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Грамадства
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Першы этап перапісу насельніцтва Беларусі З 5 па 30 лістапада 2018 года для падрыхтоўкі да правядзення перапісу насельніцтва 2019 года праходзіць праверка адраснай гаспадаркі краіны.