Сцяг Аўторак, 26 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
24 верасня 2024, 17:52

Качанава: жанчыны павінны адстойваць ідэалы міру і дружбы паміж усімі краінамі

24 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Жанчыны павінны адстойваць ідэалы міру, дружбы паміж усімі краінамі і падтрымліваць палітыку традыцыйных сямейных каштоўнасцей. Аб гэтым заявіла старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава ў час сустрэчы са старшынёй Саюза жанчын В'етнама Ха Тхі Нга, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Зусім нядаўна мы вярнуліся з Санкт-Пецярбурга, дзе праходзіў IV Еўразійскі жаночы форум, у якім мы прымалі ўдзел, - гэтак жа, як і в'етнамскія жанчыны. Усяго ўдзельнічала больш за 120 краін. І мы ўсе гаварылі аб адным - жанчыны павінны адстойваць ідэалы міру, дружбы паміж усімі краінамі, павінны падтрымліваць палітыку традыцыйных сямейных каштоўнасцей, што вельмі важна. Ведаю, што па гэтых пытаннях мы і В'етнам знаходзімся на абсалютна падобных пазіцыях", - адзначыла спікер.

Беларусь - міралюбная краіна, сказала старшыня Савета Рэспублікі. "Палітыка, якая праводзіцца ў нашай краіне, - перш за ўсё палітыка, накіраваная на павышэнне камфорту і дабрабыту грамадзян. Самае галоўнае для нас - гэта нашы людзі. Прэзідэнт заўсёды аб гэтым гаворыць, - падкрэсліла Наталля Качанава. - Знешняя палітыка - гэта толькі міралюбнасць, добрыя адносіны з усімі краінамі, якія нацэлены на канструктыўнае супрацоўніцтва з нашай краінай. Мы ніколі нікому не пагражалі, ніколі не выступалі агрэсарамі і не будзем выступаць, але мы заўсёды будзем рабіць усё, каб абараніць нашу суверэнную і незалежную краіну. Я думаю, што в'етнамскі народ у поўнай меры разумее, што такое жыць спакойна на сваёй зямлі. Вы таксама ў свой час вельмі моцна нацярпеліся ад агрэсіі, якая была ў адносінах да народа і краіны ў цэлым. Таму калі сёння на планеце з'яўляюцца новыя гарачыя кропкі, мы, беларускія жанчыны, больш актыўна ўключаемся ў адстойванне свабоды, міру і спакою на нашай планеце ў цэлым, не толькі ў сябе ў краіне".-0-
Фота Мікалая Пятрова
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі