Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
16 верасня 2021, 12:34

Качанава: здароўе грамадзян было і застаецца прыярытэтным напрамкам сацпалітыкі дзяржавы

16 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Здароўе грамадзян заўсёды было і застаецца прыярытэтным напрамкам сацыяльнай палітыкі дзяржавы, заявіла старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава ў час адкрыцця другога з'езда Еўразійскай арытмалагічнай асацыяцыі і восьмага з'езда кардыёлагаў, кардыяхірургаў і рэнтгенэндаваскулярных хірургаў Беларусі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Вельмі важна, што гэта маштабнае мерапрыемства праводзіцца ў Мінску, у вядучай медыцынскай ВНУ нашай краіны. І мы рады вітаць нашых сяброў, якія прыехалі да нас сёння. Ахова здароўя і здароўе грамадзян у нашай краіне заўсёды былі і застаюцца прыярытэтным напрамкам сацыяльнай палітыкі. Я шчыра ўдзячна нашым урачам-кардыёлагам, і мы ганарымся іх работай. Паколькі гэта сотні тысяч выратаваных жыццяў", - сказала Наталля Качанава.

Паводле яе слоў, у нашай краіне сістэма аховы здароўя развіваецца даволі эфектыўна. "Пры дзяржаўнай падтрымцы ўзводзяцца новыя аб'екты аховы здароўя, рэканструююцца, мадэрнізуюцца дзеючыя, аснашчаюцца новым сучасным абсталяваннем медыцынскія аб'екты. Прэзідэнт удзяляе самую пільную ўвагу развіццю медыцыны ў нашай краіне", - адзначыла спікер.

Наталля Качанава таксама зачытала прывітанне Прэзідэнта Беларусі дэлегатам ІІ з'езда Еўразійскай арытмалагічнай асацыяцыі і VIII з'езда кардыёлагаў, кардыяхірургаў і рэнтгенэндаваскулярных хірургаў Беларусі.

Другі з'езд Еўразійскай арытмалагічнай асацыяцыі і восьмы з'езд кардыёлагаў, кардыяхірургаў і рэнтгенэндаваскулярных хірургаў Беларусі праходзяць 16-17 верасня на базе Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта. У мерапрыемстве прымаюць удзел спецыялісты з Беларусі, Расіі, Украіны, Казахстана, Літвы, Канады, Аргенціны і іншых краін.

У ходзе пленарнага пасяджэння прагучаць даклады дактароў медыцынскіх навук з Беларусі, Расіі і Украіны па сучаснай тактыцы лячэння фібрыляцыі перадсэрдзяў, стратыфікацыі рызыкі і прафілактыцы раптоўнай сардэчнай смерці, павышэнні эфектыўнасці лячэння хранічнай сардэчнай недастатковасці, у тым ліку хірургічным лячэнні, тактыцы аховы органаў-мішэней у перыяд пандэміі COVID-19. У рамках мерапрыемства таксама пройдзе Конкурс маладых вучоных імя акадэміка Г.І. Сідарэнкі "Наперад да ведаў, моладзь!"

Арганізатары мерапрыемства - Еўразійская арытмалагічная асацыяцыя, Міністэрства аховы здароўя Беларусі, Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр "Кардыялогія", Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі