Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
12 студзеня 2022, 13:58

Качанава: завадчане ствараюць даброты для ўсёй дзяржавы

12 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Завадчане сваімі рукамі ствараюць даброты для ўсёй дзяржавы. Такім меркаваннем з журналістамі падзялілася старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава сёння ў час дыялогавай пляцоўкі па абмеркаванні праекта змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю на Мінскім падшыпнікавым заводзе, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Наведваю шмат розных прадпрыемстваў, але на МПЗ упершыню. Тое, што мы пакінулі заводы, якія працавалі ў савецкі час, важна. Жыццё паказала, што гэта фундамент нашай эканомікі. Тым больш мы валодаем добрымі кампетэнцыямі і спецыялістамі ў гэтай галіне, захавалі працоўныя калектывы, заработную плату. Для нас гэта важна, - сказала Наталля Качанава. - З вялікай павагай стаўлюся да людзей, якія працуюць на прамысловых прадпрыемствах. Гэта цяжкая праца. Мой бацька працаваў на такім заводзе, таму ведаю не па чутках аб складанасцях сферы. Такія людзі ствараюць даброты не толькі для сябе, але і для дзяржавы, народа".

Старшыня таксама адзначыла, што цяпер парламентарыі паглыблены ў работу, звязаную з праектам змяненняў і дапаўненняў Канстытуцыі. У прыватнасці, яны прымаюць актыўны ўдзел у сустрэчах з працоўнымі калектывамі. У Савеце Рэспублікі працуе грамадская прыёмная, куды беларусы звяртаюцца за растлумачэннямі і з прапановамі. "Пятанняў шмат. Важна, што людзі зацікаўлены. Яны з цікавасцю вывучаюць праект, уносяць прапановы. Больш за ўсё зваротаў ад грамадзян паступае па артыкулах аб сацыяльнай падтрымцы. Яны засталіся нязменныя, толькі пашырыліся, напрыклад, у пытаннях падтрымкі сем'яў і інвалідаў. Для могіх таксама важна замацаванне паняцця шлюбу паміж мужчынам і жанчынай, насельніцтва выступае за захаванне традыцыйных каштоўнасцей. Пытаюцца і пра пункты, звязаныя з захаваннем здароўя. Дарэчы, людзі прасілі прапісаць у Канстытуцыі забарону на прыватызацыю вялікіх горадаўтваральных прадпрыемстваў. Для многіх важна, каб заводы заставаліся ва ўласнасці краіны", - расказала Наталля Качанава.

Паводле яе слоў, усе паступаючыя ад грамадзян прапановы разгледзяць на пасяджэнні Канстытуцыйнай камісіі, рабочай групы.

На дыялогавай пляцоўцы старшыня Савета Рэспублікі азнаёміла супрацоўнікаў Мінскага падшыпнікавага завода з праектам змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю, разгледзела праблемы, якія хвалююць завадчан, даведалася ад кіраўніцтва прадпрыемства аб перспектывах яго развіцця.

МПЗ уваходзіць у дзясятку буйнейшых прадпрыемстваў Беларусі і з'яўляецца адным з вядучых вытворцаў падшыпнікаў ва Усходняй Еўропе і СНД.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі