6 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Задача беларускіх жанчын - на ўсіх пляцоўках даносіць праўду аб нашай краіне, заявіла старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава ў час рабочай нарады па падрыхтоўцы да ўдзелу ў чацвёртым Еўразійскім жаночым форуме, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Наша задача перш за ўсё - данесці праўду аб нашай краіне. Аб тым, якая палітыка праводзіцца ў нашай краіне ў адносінах да жанчын, сем'яў, якія выхоўваюць дзяцей. А нам ёсць чым ганарыцца. Вы ведаеце, што, бадай, ні ў адной краіне няма такога стаўлення да жанчын, як у Беларусі. Наш Прэзідэнт заўсёды гаворыць: я - жаночы Прэзідэнт. І мы гэтым ганарымся. Аляксандр Рыгоравіч такую ўвагу ўдзяляе жанчынам. І мы павінны гэта ў поўнай меры данесці да сусветнай грамадскасці", - адзначыла Наталля Качанава.
18-20 верасня ў Санкт-Пецярбургу пройдзе чацвёрты Еўразійскі жаночы форум. Упершыню форум адбыўся ў 2015 годзе. Асноўная тэма чацвёртага Еўразійскага жаночага форуму - "Жанчыны за ўмацаванне даверу і глабальнае супрацоўніцтва".
Еўразійскі жаночы форум - аўтарытэтная міжнародная пляцоўка для дыялогу жанчын-лідараў з усіх кантынентаў і выпрацоўкі сумесных рашэнняў па актуальных пытаннях міжнароднага супрацоўніцтва, устойлівага эканамічнага развіцця, асваення новых тэхналогій, забеспячэння здаровага ладу жыцця і экалагічнай бяспекі, пашырэння сацыяльных дабрачынных праектаў. Удзельнікі форуму - жанчыны-парламентарыі, прадстаўнікі выканаўчых органаў улады, міжнародных арганізацый, дзелавых колаў, бізнесу, навуковай супольнасці, грамадскіх арганізацый і дабрачынных праектаў, аўтарытэтныя дзеячы міжнароднага жаночага руху са многіх краін свету.
Арганізатары форуму - Савет Федэрацыі Федэральнага сходу Расіі і Міжпарламенцкая асамблея дзяржаў СНД.-0-