Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Качанава вітае актыўны ўдзел моладзі ў маючай адбыцца парламенцкай кампаніі

Грамадства 17.05.2019 | 16:21

17 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Наталля Качанава вітае актыўны ўдзел моладзі ў маючай адбыцца парламенцкай кампаніі. Аб гэтым яна заявіла сёння журналістам па выніках нарады па арганізацыі і правядзенні выбараў у Палату прадстаўнікоў і Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У моладзі сёння даволі высокая грамадзянская пазіцыя. Яны думаюць пра будучыню сваёй краіны. Калі маладыя хлопцы і дзяўчаты прыйдуць і будуць працаваць у парламенце (а гэта добрая школа для станаўлення маладога чалавека), гэта будзе цудоўна", - сказала Наталля Качанава.

Паводле яе інфармацыі, БРСМ разглядае магчымыя кандыдатуры і будзе прапаноўваць сваіх прадстаўнікоў на выбарах у парламент.

Сістэмная работа па падборы кадраў з перспектыўных маладых людзей вядзецца і ў Адміністрацыі Прэзідэнта. У кадравым рэестры кіраўніка дзяржавы знаходзіцца больш за 800 пасад і пры назначэнні на гэтыя пасады разглядаюцца кандыдатуры са спецыяльнага кадравага рэестра перспектыўнай моладзі. Некаторыя маладыя людзі з гэтага рэзерву працуюць ужо ў дзяржаўных органах.

"Кадравая работа няпростая. Яна сістэмная, бо кадры не з'яўляюцца проста так, - растлумачыла Наталля Качанава. - Каб займаць высокую пасаду, чалавек павінен прайсці ў сваім станаўленні пэўныя ступені росту. Кадраў хапае. Іх трэба ўбачыць".-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Грамадства
Топ-навіны
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Рэкамендацыі для тых, хто плануе паездкі ў Ізраіль Пры ўзнікненні спрэчных сітуацый на граніцы прасіць супрацоўнікаў міграцыйнай службы звязацца з запрашаючымі асобамі для пацвярджэння імі гатоўнасці прыняць вас ва ўзгодненыя тэрміны.